Галоўныя навіны
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”


Магілёў: Сяргея Нягаціна пакаралі штрафам

28.03.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, БНФ, штрафы.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Суд Ленінскага раёну Магілёва ўчора пакараў актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна штрафам у памеры трох базавых велічыняў – 105 тысяч рублёў. Судзьдзя Тацяна Рубіс прызнала актывіста вінаватым у зьдзяйсьненьні 14 сакавіка дробнага хуліганства.

14 сакавіка Сяргея Нягаціна а палове на дванаццатую ночы затрымалі каля пад’езда яго дома двое міліцыянтаў патрульна-паставой службы. Нагодай для зьняволеньня сталіся нібыта непрыстойныя паводзіны Нягаціна. Паводле пратаколу затрыманьня, ён быў п’яны й лаяўся матам. Ноч з 14 на 15 сакавіка Сяргей Нягацін прабыў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

У судзе Сяргей Нягацін сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў, што арышт лічыць палітычна матываваным, а дзеяньні міліцыянтаў незаконнымі.

“Мяне затрымалі каля майго дома. Я быў цьвярозым, у адваротным выпадку міліцыянты б правялі экспэртызу, а так не. Я прызнаю, што абураўся і сам не хацеў ісьці ў службовую машыну. Я таксама прызнаю, што лямантаваў і зваў суседзяў на дапамогу. Міліцыя мне жыцьця не дае, як убачыць адразу ж патрабуе асабістыя рэчы на дагляд”, казаў у судзе актывіст.

Супраць Сяргея Нягаціна сьведчылі двое міліцыянтаў: Пётар Мачэкін ды Сяргей Салабёнак. Яны яго затрымалі.

Паводле міліцыянтаў, Сяргей Нягацін прыцягнуў да сябе ўвагу аб’ёмнай торбай і адсутнасьцю флікера. На патрабаваньне прад’явіць дакумэнты Нягацін адразу ж пачаў мацюкацца.

“Ён выдзер краткі, аб якія выціраюць людзі каля пад’езду ногі, ды кінуў іх у мяне. Я ледзь ухіліўся. Ён таксама зваў суседзяў на дапамогу. У торбе ў яго былі дакумэнты антыдзяржаўнага характару. Я іх адразу ж забраў сабе. Потым апісаў іх у пратаколе”, казаў суду Пётр Мачэкін.

У Сяргея Нягаціна канфіскавалі пяцьдзесят найменьняў рэчаў. Сярод іх былі дзясятак календарыкаў Беларускай службы “Радыё Свабоды”, некалькі асобнікаў недзяржаўнай газэты “Магілёўскі час”, а таксама блянк рэкамэндацыі у камітэт рэпрэсаваных.

Міліцыянты паведамілі таксама суду, што Сяргей Нягацін пагражаў ім, што пасьля 25 сакавіка ўсім міліцыянтам будзе кепска.

Судзьдзя Тацяна Рубіс палічыла тлумачэньні міліцыянтаў праўдападобнымі, а тлумачэньні Сяргея Нягаціна формай самаабароны й пакарала яго трыма базавымі велічынямі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования