Праваабаронцы ўсяго свету выступілі ў абарону свабоды слова ў Беларусі

2008 2008-03-28T09:44:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) сёння выступіла супраць аблаў на журналістаў, якія адбыліся следам за жорсткімі нападкамі падчас дэманстрацыяў у Мінску напачатку тыдня. Заявы пратэсту даслалі таксама "Рэпарцёры без межаў", Нарвежскі Дом правоў чалавека, Нарвежскі Саюз журналістаў, Нарвежскі ПЭН-цэнтр, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт і іншыя міжнардныя арганізацыі.

«Напачатку тыдня журналісты былі збітыя і пасаджаныя за краты папросту за тое, што выконвалі сваю працу», - адзначыў генеральны сакратар МФЖ Айдан Уайт. «Але ўлады на гэтым не спыніліся і сёння паслалі супрацоўнікаў камітэту дзяржбяспекі з рэйдамі на дамы журналістаў. Мы вельмі заклапочаныя такім развіццём падзеяў, бо гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя з журналістамі ў Беларусі пагаршаецца».

«Гэтым ранкам КДБ Беларусі ўчыніла рэйды на дамы журналістаў Эдуарда Мельнікава ў Менску, Анатоля Гатоўчыца ў Гомелі, Алены Сцяпанавай у Віцебску, Тамары Шчапёткінай у Бярозе, Генадзя Судніка ў Магілёве і іншых журналістаў. Улады падазраюць іх у садзеянні паклёпу на Прэзідэнта Лукашэнку, які нібыта ўтрымліваўся ў мультфільмах, вырабленых актывістамі грамадскай ініцыятывы «Трэці шлях» у 2005 г. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі кампутары і іншыя матэрыялы», - гаворыцца ў заяве МФЖ.

Супрацоўнікі КДБ таксама абшукалі офісы Радыё Рацыя, а журналіста Юлію Коцкую затрымалі для допыту. Мабільныя тэлефоны журналістаў, якія супрацоўнічаюць з Еўрапейскім радыё для Беларусі, былі адключаныя зранку, - нагадвае арганізацыя.

«Хутчэй за ўсё, улады помсцяць журналістам за непрадузятае і дакладнае асвятленне падзей 25 сакавіка ў Менску, а таксама за праўдзівую інфармацыю па грамадскім і эканамічным становішчы на Беларусі», - цытуе МФЖ Жанну Літвіну, старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У аўторак, падчас дэманстрацыі ў гонар 90-х угодкаў заснавання БНР, фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Андрэй Лянкевіч быў жорстка збіты пры сутыкненнях з міліцыяй. Іншы карэспандэнт Нашай Нівы Сямён Печанко быў асуджаны на 15 сутак арышту згодна беларускаму Кодэксу адміністратыўных правапарушэнняў, - нагадвае МФЖ.

Абодва журналісты абвінавачваюцца ў «парушэнні арт. 23.34 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».

Па словах галоўнага рэдактара газеты Наша Ніва Андрэя Скурко, журналісты мелі пры сабе пасведчанні і прафесійнае абсталяванне, якое было пашкоджанае падчас сутыкненняў з міліцыяй. Спадар Скурко прапанаваў увазе накіраванні затрыманых журналістаў, якія сцвярджаюць, што абодва карэспандэнты выконвалі заданне рэдакцыі.

У сераду здымачная група літоўскага тэлебачання (LRT) была таксама арыштаваная і затрыманая на пэўны час у РУУС Цэнтральнага раёну г. Менска. Міліцыя канфіскавала касету літоўскіх журналістаў з адзнятым на акцыі матэрыялам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international