Прадстаўнік АБСЕ лічыць, што ў Беларусі існуюць сурьёзныя праблемы са СМІ

2005 2005-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"За 14 гадоў незалежнасці Беларусі ўмяшанне дзяржавы ў дзейнасць СМІ не зменшылася, а толькі працягвае ўзрастаць", - заявіў прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці 11-га лютага пад час брыфінгу па выніках візіту ў Беларусь.
М. Харашці паведаміў, што пад час свайго знаходжання ў Мінску ён сустрэўся з шэрагам афіцыйных асобаў: міністрам сувязі Уладзімірам Ганчарэнкам, міністрам інфармацыі Уладзімірам Русакевічам, кіраўніком Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Юрыем Кулакоўскім, а таксама з намеснікам міністра замежных спраў.

Акрамя гэтага, М. Харашці меў гутарку з кіраўніцтвам тэлеканалу ОНТ, наведаў некалькі рэдакцый дзяржаўных і недзяржаўных газет, а таксама сустрэўся з экспертамі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
М. Харашці не хаваў, што падчас візіту больш кантактаваў з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, бо мэтай яго візіту было - дапамагчы працэсу вяртання Беларусі на шлях супрацоўніцтва ў межах дамоўленасцяў АБСЕ. Паводле сп-ра Харашці, у Беларусі існуюць сур'ёзныя праблемы з прэсай, у вырашэнні якіх Беларусі патрэбна дапамога, а ў АБСЕ ёсць напрацоўкі, якімі арганізацыя хацела б падзяліцца з кіраўніцтвам нашай краіны.
Сярод асноўных праблем ён назваў недасканалае заканадаўства аб СМІ, якое мае "абмежавальны" характар. Беларусь сёння - адзіная з 55 краін АБСЕ, дзе на практыцы чалавека могуць пасадзіць у турму за знявагу кіраўніка дзяржавы, - зазначыў М. Харашці. "Прэса мае права крытыкаваць урад; права на шчыры і адкрыты каментар - неад'емная частка дэмакратыі", - зазначыў М. Харашці. Недапушчальным лічыць М. Харашці права дзяржаўных чыноўнікаў прыпыняць дзейнасць СМІ. Эксперт АБСЕ перакананы, што выносіць такія рашэнні можа толькі суд. Сп-р Харашці лічыць заганным тое, што ў Беларусі няма ніводнага недзяржаўнага вяшчальнага СМІ нацыянальнага маштабу. У той жа час, з яго размовы з міністрам інфармацыі вынікала, што пра стварэнне грамадскага тэлебачання ніякай гаворкі не можа весціся.

Тым не менш, еўрапейскі эксперт перакананы, што ўсе гэтыя і шмат якія іншыя праблемы можна вырашыць "на аснове супрацоўніцтва". У прыватансці, М. Харашці сказаў, што прапанаваў У. Русакевічу дапамогу АБСЕ ў распрацоўцы новага закона аб СМІ. Ён лічыць станоўчым знакам тое, што беларускі чыноўнік, прынамсі, не сказаў "не". (прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў ")

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international