Па Брэсцкай вобласці пракацілася хваля ператрусаў

2008 2008-03-27T16:46:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння каля 9:30 раніцы ў кватэру праваабаронцы і незалежнага журналіста Шчапёткінай Тамары Васільеўны, якая пражывае ў Бярозе, пазванілі трое невядомых у цывільным. Яны прадставіліся следчымі Дайнека Валерам, Гаўрылавічам Вадзімам, трэці маёр Гардзейка А. У. прад'явіў пасведчанне ст. інспектара МРОУ ГБ. Яны прад'явілі Пастанову аб вытворчасці ператрусу ад 17 сакавіка 2008 г. падпісанае следчым пракуратуры г. Менска, малодшым дараднікам юстыцыі Шабаном У. Я.

З пастановы вынікала, што "Следчы па найважных справах пракуратуры горада Менска малодшы дараднік юстыцыі Шабан У. Я., разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы № 05011110396,  

ВЫЗНАЧЫЎ:

Дадзеная крымінальная справа расследуецца следчым аддзелам пракуратуры горада Менска па абвінавачванні Марозава П. Е., Мініча О. Л. і Абозова А. Н. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.367 КК Рэспублікі Беларусь.

Па наяўных у справе дадзеным у кватэры №31 дому №11а па вул. Леніна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці і падсобных памяшканнях, дзе пражывае Шчапёткіна Тамара Васільеўна, могуць знаходзіцца прадметы, маючые значэнне для справы.

На падставе выкладзенага, кіруючыся артыкуламі. 208 і 210 КПК Рэспублікі Беларусь, -

ПАСТАНАВІЎ:

1.Правесці пяротрус у кватэры №31 дому №11а па вул. Леніна ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці і падсобных памяшканнях, дзе пражывае Шчапёткіна Тамара Васільеўна, могуць знаходзіцца прадметы, мелыя значэнне для справы…"

Правядзенне пяротрусу санкыянаваў намеснік пракурора горада Менска старэйшы дараднік юстыцыі А. К. Грук.

Пяротрус працягваўся ад 8:40 да 11:15 гадзін. У выніку ў Тамары Васільеўны Шчапёткінай быў арыштаваны сістэмны блок яе кампутара і фільм на ДВД дыску. Потым да 13:10 вырабляўся допыт. Варта адзначыць, што суседзі Тамары Васільеўны катэгарычна адмовіліся быць панятымі, супрацоўнікам прыйшлося папрацаваць, каб знайсці іх у іншым месцы.

Каментар праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна:

"Ператрус вырабляўся не толькі ў Бярозе  ў Шчапёткінай, у Баранавічах была абшуканая кватэра журналіста, намесніка рэдактара газеты "Інтэкс-Прэсс" Аляксея Белага, у Брэсце абшуквалі кватэру Наталлі Чухно. Ва усіх забіралі таксама сістэмныя блокі, дыскі СД, відэакасеты, кнігі і іншыя носьбіты інфармацыі. Адшуквалі прадпрымальніка Алега Дэха…

Частка 1 арт. 367 КК гучыць "Паклёп у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", усе гэтыя людзі прама або ўскосна маюць адносіны да СМІ і права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю гарантавана ім Канстытуцыяй. Я лічу, што тое, што адбылося, гэта чарговая кампанія па задушванні свабоды слова ў Беларусі…

І паміж іншым не магу зразумець якія адносіны мае менская пракуратура да Брэсцкай вобласці?"

 Па матырэялах brestspring.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international