Еўропа патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас Дня Волі

2008 2008-03-27T09:41:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас мірнай дэманстрацыі", — заявіла камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр у сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску. Заяву распаўсюдзіла прэс-службай Еўракамісіі.

 

"Абсалютна недапушчальна, каб мірных дэманстрантаў і журналістаў затрымлівалі і збівалі. Падобныя дзеянні супярэчаць такім фундаментальным каштоўнасцям, як свабода слова і свабода збораў", — падкрэсліла Б.Ферэра-Вальднэр.


"Я тым больш устрывожаная ўчорашнімі падзеямі, бо нядаўна мы маглі назіраць некаторыя станоўчыя крокі з боку беларускіх улад, у тым ліку вызваленне пецярых з шасці палітычных зняволеных, адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску", — сказала еўракамісар.


Б.Ферэра-Вальднэр падкрэсліла, што беларускія ўлады "павінны прадэманстраваць далейшае імкненне да супрацоўніцтва". "Канчатковае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, уключаючы Аляксандра Казуліна, і спыненне пераследу грамадзянскай супольнасці — гэта тыя пэўныя меры, якія дазволяць нам ступіць на шлях нармалізацыі нашых адносін", — сказала еўракамісар.

Паводле БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international