Амбасада Украіны не можа знайсці свайго суайчынніка, затрыманага ўчора
26.03.2008.
Тэгі: Дзень Волі.
Як паведаміў Рацыі консул Украіны У.Сердзега, у судзе Маскоўскага раёна сталіцы, куды паводле інфармацыі беларускага МУС павінны былі прывесці юнака, яго няма.
Нагадаем, што грамадзянін Украіны Юры Барак быў затрыманы ўчора падчас акцыі “Дзень Волі-2008” разам з іншымі ўдзельнікамі. Пасля затрымання яго павезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна.
Сёння зранку для абароны грамадзяніна Украіны ў суд выехалі консул Украіны У.Сердзега і юрыст міжнароднай праваабарончай арганізацыі А.Дземідовіч.
Навіны па тэме
16.06.2008 Актывіста Турчэняка будуць судзіць “за лаянку” 25 сакавіка
07.04.2008 За экскурсію — пад суд
03.04.2008 Аляксей Шчарбакоў аштрафаваны за ўдзел у Дні Волі
01.04.2008 Дзень Волі для Барыса Хамайды завяршыўся пяцьцю суткамі арышту
01.04.2008 «Amnesty International» асудзіла зьбіцьцё на Дзень Волі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











