Андруся Цянюту пакаралі 10 суткамі арышту

2008 2008-03-21T20:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня лідэр гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў прысуджаны да 10-суткавага арышту па адміністрацыйным артыкуле 17.1 – “дробнае хуліганства”. У знак пратэсту маладафронтавец абвяшчае галадоўку.

Нагадаем, учора ля дому Андруся Цянюты адбылася сплянаваная правакацыя: на вуліцы да маладафронтаўца падышлі трое невядомых ў цывільным, адзін зь якіх раптам паваліўся на зямлю і пачаў крычаць, што нібыта яго зьбівае апазыцыянэр. Тут жа зьявіліся міліцыянты, якія затрымалі маладафронтаўца і абвінавацілі яго ў распачынаньні бойкі.

Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Ільля Сьвірыдаў прысудзіў актывісту 10 сутак арышту. Андрусь Цянюта лічыць што ягоны незаконны арышт зьвязаны з жаданьнем міліцыі не дапусьціць удзелу маладафронтаўца ў сьвяткаваньні Дня Волі.

Трэба дадаць, што Андрусь Цянюта зьяўляецца падазраваным па артыкуле 193'1 КК - "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international