Рэгістрацыя Асамблеі ў чарговы раз адкладзеная

2002 2002-12-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лістапада адбылося чарговае паседжаньне Камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі)
грамадзкіх аб'яднаньняў. Без заключэньня гэтай камісіі Міністэрства юстыцыі не регіструе
грамадзкія аб'яднаньні, нягледзячы на тое, што статус яе заканадаўча не замацаваны.
На паседжаньні, сярод іншых, мусіла разглядацца пытаньне аб рэгістрацыі Асамблеі. Спэцыялісты
Міністэрства юстыцыі паведамілі сябрам камісіі, што ў дакумэнтах, пададзеных на рэгістрацыю
Асамблеі яшчэ 11 красавіка (і выпраўленых па патрабаваньню мінюста ў чэрвені), няма хібаў і
недахопаў. Аднак разгляд пытаньня быў адкладзены, падставай для чаго стала ІV Асамблея НДА,
што праходзіла 5-6 кастрычніка бягучага году. Камісія палічыла, што дадзенае мерапрыемства
патрабуе праверкі на прадмет адпаведнасьці заканадаўству. Ад вынікаў праверкі залежыць
вырашэньне пытаньня аб рэгістрацыі Асамблеі.

"Нам не зразумела, чаму пытаньне аб рэгістрацыі Асамблеі адкладзена. Кааліцыя грамадзкіх
аб'яднаньняў хоча дзейнічаць легальна, а дзяржава перашкаджае гэтаму. Нягледзячы на тое, што
рашэньне камісіі аб рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадзкіх аб'яднаьняў нельга абскардзіць
у судовым парадку, мы будзем імкнуцца вырашыць гэтую праблему прававым шляхам," -
пракаментаваў сытуацыю сябра Рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацькевіч.

21 лістапада старшыня Рабочай групы Асамблеі Алесь Бяляцкі сустрэўся з
прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі. Пад час гэтай сустрэчы спадар Бяляцкі выказаў
думку пра тое, што рэгістрацыя Асамблеі будзе выгодна не толькі НДА краіны, але й самому
Міністрэству юстыцыі, да таго ж рэгістрацыя Асамблеі будзе спрыяць станаўленьню празрыстых
і зразумелых усім адносінаў паміж НДА і дзяржавай на Беларусі.

Прэсавы сакратар Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Алёна Андрэева,
кантакты праз тэлефон 225 51 10 альбо 285 00 00 аб. 85 88.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international