Пабачыла сьвет кніга «Дасьледваньне праблемаў беларуска--польскага памежжа ў кантэксьце пашырэньня Еўразьвязу».

2005 2005-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуска-польскае памежжа – ўнікальная ў агульнаеўрапейскім кантэсце тэррыторыя. Культура і гісторыя суседніх народаў шмат разоў перакрыжоўвалася. Гэтаму судзейнічалі гістарычныя і палітычныя абставіны. Таму цікавасць да рэгіёну, да сітуацыі, якая там склалася дзякуючы шматлікім гістарычным чыньнікам, цалкам абгрунтаваная.

Кніга выдазеная на рускай мове і зьяўляецца плёнам працы Працоўнай групы няўрадавых арганізацый па папярэджанню і ўрэгуляванню канфліктаў, створанай паводле рашэнняў прынятых на Канфэрэнцыі краінаў СНД па пытаннях вымушанай міграцыі ў 1996.
У склад місіі увайшлі Ігар Савін, сябра няўрадавага аб’яднання “Дыялог” (Казахстан), палітолаг з Беларусі Андрей Казакевіч і Паліна Сцепаненка, Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

Аналітычныя ўводзіны да матэрыялаў місіі падрыхтаваў палітолаг Андрэй Казакевіч. Гэтая частка кнігі ўтрымлівае кароткія дадзеныя аб этнакультурнай, лінгвістычнай і рэлігійнай сітуацыі ў рэгіёне. Ёсць асобныя раздзелы прысьвечаныя адукацыі, грамадскім стасункам, прысутнасьці нацыянальных меншасьцяў ва ўладных структурах па абодва бакі мяжы.

Другая частка - гэта непасрэдна інтэрв’ю, узятыя падчас місіі з 3 па 9 ліпеня 2004 году. Гэта робіць магчымым для чытача атрымаць інфармацыю “з першых вуснаў”, параўнаць меркаванні і зрабіць свае ўласныя высновы. У ліку суразмоўцаў Мікола Маркевіч, журналіст і грамадзскі лідэр, Мікола Аксаміт, старшыня праваабарончай арганізацыі “Аслона”, Лявон Карповіч, настаўнік вясковай школы, Яўген Вапа, галоўны рэдактар газэты беларусаў у Польшчы “Ніва”, беларускі паэт і перакладчык Ян Чыквін, прафесар Алег Латышонак ды інш.

Кніга будзе цікавая палітолагам, спецыялістам у галіне межэтнічных і межнацыянальных стасункаў, журналістам, прадстаўнікам дзяржаўных структураў.

Унікальнасьць новага выданьня ў тым, што яно не дае адназначных характарыстык і адказаў.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international