Журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў пракуратуру

2008 2008-03-24T15:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомая журналістка Ірына Халіп была выкліканая сёння ў пракуратуру Менска для дачы тлумачэння з нагоды публікацыі на сайце www.charter97.org яе артыкула «Забойства ў прамым эфіры», напісанага ў дзень смерці Ірыны Казулінай.

к паведаміла Ірына Халіп сайту www.charter97.org, па факце публікацыі праводзіцца пракурорская праверка. Пракурора Барыса Салавянчыка, па словах журналісткі, падчас размовы цікавіла: ці не збіраецца Ірына Халіп зрабіць заяву з нагоды «здзейсненага злачынства». «Пракурор пытаў мяне некалькі разоў, ці не хачу я зрабіць заяву аб здзейсненым злачынстве, ці не хачу я напісаць заяву, што Лукашэнка забіў Казуліну. Наколькі я ведаю, публікацыі ў прэсе з’яўляюцца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Можа пракуратура жадае расследаваць, ці забіваў Лукашэнка Ірыну Казуліну», — мяркуе Ірына Халіп.

Па словах журналісткі, пракурор спрабаваў зрабіць лінгвістычны аналіз артыкула. У прыватнасці, яго цікавіла, хто з’яўляецца «пачварай» у фразе «Калі бы яны (Аляксандр і Ірына Казуліны — заўв. Хартыі’97) былі разам, то не здаліся б гэтай пачвары». Ірына Халіп растлумачыла, што мела на ўвазе смерць.

«Я лішні раз пераканалася, што фігура Аляксандра Казуліна, сам факт яго існавання нават у турме, не дае супакою ўладам. Нават пасля смерці яго жонкі яны працягваюць рыцца ў сямейных справах Казуліных. З майго пункту гледжання гэта беспардонна, таму што сям’ю, якая смуткуе, добра б усім пакінуць у супакою. Мы можам бачыць, што публікацыі, датычныя Аляксандра Казуліна і яго сям’і, выклікаюць ва ўлад нядужую цікавасць. Я ні на секунду не пашкадавала пра тое, што напісала гэты артыкул. Я ведаю, што ён рэзкі і хвосткі, ведаю, што ён шмат каму можа не спадабацца. І думаю, што ў кагосьці можа выклікаць жаданне адпомсціць ужо асабіста мне, але я цалкам спакойная, таму што ніхто не зможа папракнуць мяне ў тым, што я напісала хаця б слова няпраўды», — сказала ў інтэрв’ю сайту www.charter97.org Ірына Халіп.

Нагадаем, што Ірына Казуліна памерла 23 лютага ад анкалагічнага захворвання, так і не дачакаўшыся вызвалення з турмы мужа — палітвязня Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international