Таварыства беларускай мовы пад пагрозай закрыцьця

2008 2008-03-21T13:53:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 сакавіка на паседжаньні Рады ТБМ імя Францішка Скарыны было заяўлена, што існуе сур’ёзная пагроза далейшаму існаваньню гэтага грамадзкага аб’яднаньня. Адпаведны зварот да грамадзянаў Беларусі падпісалі сябры Рады.

Рэч у тым, што 24 красавіка набывае моц указ прэзыдэнта №533, у адпаведнасьці зь якім у разы падвышаецца плата за найм памяшканьняў для большасьці грамадзкіх недзяржаўных аб’яднаньняў краіны, якія не займаюцца камэрцыйнай дзейнасьцю. Гэты ўказ датычыцца ў тым ліку і ТБМ. Сябры Рады падлічылі, што толькі за найм славутай сядзібы ТБМ на Румянцава, 13 у Менску давядзецца плаціць 846,5 эўра штомесяц. У грамадзкага аб’яднаньня такіх сродкаў няма.

Далейшы ланцужок празрысты. Калі ТБМ ня здолее плаціць за найм памяшканьня, іх адтуль выселяць. Адпаведна, і пазбавяць юрыдычнага адраса. А па беларускім заканадаўстве грамадзкае аб’яднаньне ня можа існаваць безь яго.

Разам з ТБМ такая доля можа спасьцігнуць пад 1000 грамадзкіх аб’яднаньняў у Беларусі.
У сувязі з гэтым ТБМ заклікае ўсіх неабыякавых дапамагчы капейчынай. Разьліковы рахунак № 3015212330014 у Гардырэкцыі ААТ "Белінвестбанк", код 764. У звароце Рады гаворыцца: “Калі 5 тысяч чалавек штомесяц ахвяруюць па 1 тысячы рублёў, ТБМ зможа існаваць далей”.
Таксама сябры Таварыства заклікаюць людзей зьвяртацца да ўлады з патрабаваньнем захаваць ранейшы ўзровень аплаты найму памяшканьняў. Ён быў роўна ў 10 разоў меншы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international