Бел-чырвона-белыя сьцягі над Віцебскам у гонар БНР

2008 2008-03-23T13:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За апошнія 10 дзён невядомыя вывесілі пяць бел-чырвона-белых сьцягаў у розных раёнах Віцебска. Зьяўленьне нацыянальных сьцягоў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пракамэнтаваў тым, што ў горадзе адбываецца акцыя «Бел-чырвона-белы маратон», прысьвечаны 90-годзьдзю з дня заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да сьцягоў прымацоўваюцца запіскі з прысьвячэньнямі. Адзін са сцягоў быў прысьвечаны цяперашняй старшыні Рады БНР Івонцы Сурвілле, іншы – Ларысе Геніюш, якая да апошніх дзён лічыла сябе грамадзянкаю БНР, адмовіўшыся ад савецкага грамадзянства. Яшчэ адзін сьцяг легендарны Мірон прысьвяціў палітычнай дзяячцы БНР Палуце Бадуновай. Былі ўшанаваныя сьцягам і амбасадары, акрэдытаваныя ў Беларусі, якія выявілі жаданьне ўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы.

З пачатку году ў Віцебску былі вывешаныя 18 бел-чырвона-белых сьцягоў з запіскамі ад Мірона. Сьцягі віселі ў сярэднім каля гадзіны, пакуль іх заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Здымаць сьцягі даводзілася з дапамогаю супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international