Арыштаваны Аляксей Кашкароў

2008 2008-03-25T13:35:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сутак арышту ад “нястомнай” суддзі  Тацяны Паўлючук атрымаў ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Кашкароў.

Ён быў затрыманы  24 сакавіка позьнім вечарам у майстэрні Алеся Марачкіна, дзе, па сведчаньні супрацоўнікаў міліцыі брыдка лаяўся. Зараз яго даставілі на Акрэсціна.

 

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, на Акрэсціна знаходзіцца невядомы актывіст, малады чалавек, якога ўчора арыштавалі на трое сутак.

 

 Нагадаем, што у майстэрні мастака ўчора зрабілі ператрус, прычым не маючы на гэта адпаведных санкцыяў.  Міліцыянты сканфіскавалі плякаты, сьцягі, расьцяжкі, прысьвечаныя сьвяткаваньню Дня волі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства