Алесь Бяляцкі: “Такімі дзеяньнямі Аляксандр Лукашэнка ўсё больш заганяе Беларусь у міжнародную ізаляцыю.”

2008 2008-03-25T13:01:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pre.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Салаўёва

Кацярына Салаўёва

27 сакавіка 2008 году ў Полацкім гарадзкім судзе ў 15-00 пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай.

28 сьнежня 2007 году Кацярына Салаўёва была прызнаная падазраванай па крымінальная справе, узбуджанай Полацкім ГАУС па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у іх”. Паводле пастановы аб узбуджэньні крымінальнай справы, Кацярына Салаўёва падазраецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”.

 

Кацярына Салаўёва – 20-гадовая моладзевая актывістка з Лепеля (Віцебская вобласць). Двойчы была адлічаная з 2 курсу гісторыка-філалагічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага універсітэту. Першы раз -- у пачатку сьнежня 2007 году, аднак пад ціскам грамадзкасьці была адноўленая праз некалькі дзён пасьля выключэньня з умовай — да першага парушэньня ці затрыманьня. 23 студзеня 2008 года была другі раз адлічаная з за фармулёўкай “акадэмічная непаспяховасць” (не была дапушчаная да зімовай сесіі).

 

За сваю грамадзкую дзейнасць Кацярына Салаўёва двойчы прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці. У верасні 2007 году – за ўдзел у акцыі салідарнасці з моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем, над якім адбываўся крымінальны працэс па абвінавачанні па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” – Кацярына Салаўёва была аштрафаваная.

26 лістапада 2007 году Кацярына Салаўёва была затрыманая па падазрэньні ў нанясеньні графіці «Малады Фронт не спыніць!» на сцены Полацкага гарвыканкама. Дапытвалася ў межах узбуджанай па гэтай падзеі крымінальнай справе па арт. 370 Крымінальнага кодэксу – “знявага дзяржаўных сімвалаў” (пазней гэтая крымінальная справа была спыненая). 14 студзеня 2008 году Кацярына Салаўёва за нанясенне графіці была аштрафаная па арт. 10.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (“пашкоджанне маёмасці”) на 30 базавых велічыняў - 1 млн. 50 тыс. рублёў (крыху болей за 500 даляраў).

У студэнцкім інтэрнаце, дзе жыла Кацярына Салаўёва было праведзена некалькі вобыскаў.

Сітуацыя каментуе Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека:

Суд, які адбудзецца 27 сакавіка, з’яўляецца яскравым сведчаньнем таго, што беларускія ўлады не збіраюцца спыняць вал рэпрэсій супраць грамадскіх і палітычных актывістаў. З аднаго боку еўрапейскім палітыкам і журналістам А.Лукашэнка заяўляе, што выпусьціў усіх палітычных зняволеных. Але з другога боку дагэтуль у турме Аляксандр Казулін, штомесяц адбываюцца судовыя і крымінальныя працэсы над палітычнымі апанентамі рэжыму. Прыкра, што беларускі рэжым бачыць пагрозу ў дзецях (студэнтах), якія пераследуюцца за свае перакананьні. Для мяне абсалютна відавочна, што спадзяваньні пра лібералізацыю беларускага рэжыму былі марнымі. Пры такім падыходзе да захаваньня правоў чалавека ў краіне, у беларускіх уладаў няма аніякіх шанцаў палепшыць стасункі з краінамі Еўразвязу. Такімі дзеяньнямі, Аляксандр Лукашэнка ўсё больш заганяе Беларусь у міжнародную ізаляцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international