Міліцыянты Костачка і Бярозка пільнуюць хату Алеся Пушкіна ў Бабры

2008 2008-03-25T12:18:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты перашкаджаюць мастаку Алесю Пушкіну правесці акцыю на галоўнай плошчы мястэчка з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Каля яго хаты выстаўлены міліцэйскі пост.

 

Вось што распавёў Еўрарадыё Алесь Пушкін:

"У 9.00 пад'ехаў поўны міліцэйскі УАЗ,стаў каля хаты. Зайшлі старшы лейтэнант, участковы інспектар Андрэй Канстанцінавіч Бярозка, капітан, аператыўны ўнаўнаважаны крымінальнага вышуку Крупскага РУУС Валерый Леанідавіч Костачка. Я іх добра ведаю, бо яны кожны раз мяне арыштоўваюць.

З імі яшчэ быў падпалкоўнік Андрэй Рышардавіч Рабовіч, намеснік начальніка Крупскага РУУС па крымінальным вышуку. Спыталі, што збіраюся рабіць, кажу: "У мяне ёсць свае планы". Яны прапануюць: "Давайце, пройдзем у міліцыю". Я кажу: "Не! Аблягчаць вам працу не буду. Будзем зараз біцца, піхацца. Будзем вас здымаць на тэлефон, як вы мяне цягнеце. Гэта запомніцца і дзецям".

Паводле словаў Пушкіна, пасля гэтага яны выйшлі, параіліся. І цяпер каля хаты стаіць аўтамабіль з міліцыянтамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international