Аліеву і Напорку аштрафавалі за распаўсюд газэт

2008 2008-03-25T09:12:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/_mg_2057.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка ў Ленінскім судзе Менску адбыўся суд над дэмакратычнымі актывісткамі Марыяй Аліевай і Аленай Напоркай, затрыманымі 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка. Жанчын абвінавацілі ў распаўсюджваньні газэты “Вольная Серабранка”, у якой зьмяшчаецца інфармацыя пра рыхтаванае шэсьце на Дзень Волі. Справу Алены Напоркі разглядаў судзьдзя Ігар Германовіч, справу Марыі Аліевай – судзьдзя Міхаіл Хома.

Абедзьвюх жанчын прызналі віноўнымі па ч.1 арт.23.34 КаАП РБ ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пакаралі грашовым штрафам памерам у 10 базавых велічынь кожную. Марыя Аліева і Алена Напорка сваёй віны не прызналі.

Жанчын абараняла адвакатка Мар'яна Сямяшка. Актывісткі лічаць, што яна выканала сваю працу бездакорна.

Пасьля затрыманьня ў суботу Аліева і Напорка два дні правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Жанчыны расцанілі прысуд як добры знак напярэдадні Дня Волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international