Гомель: арышты за распаўсюд улётак да Дня Волі

2008 2008-03-25T09:10:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

24 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала адміністрацыйнымі арыштамі траіх распаўсюднікаў улётак да Дня Волі. Сем сутак правядзе за кратамі 22-гадовы жыхар Рэчыцы Андрэй Стрыжак, па пяць – 21-гадовы рабочы Дзяніс Грамыка й студэнт Аляксандар Яшанаў.

Міліцыянты затрымалі іх у другой палове дня яшчэ 21 сакавіка. Пры кожным былі поліэтыленавыя пакеты з мноствам улётак. Міліцыя склала супраць маладзёнаў адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Як пазначана ў пратаколах, 21 сакавіка на вуліцы Галавацкага ў доме № 114 маладыя людзі раскідалі па паштовых скрынках улёткі “з заклікам прыняць удзел у сьвяточных мерапрыемствах да Дня Волі і сабрацца 23 сакавіка ля ўваходу ў гарадзкі парк”.

Віну ў судзе прызнаў толькі Дзяніс Грамыка.

Аляксандар Яшанаў патлумачыў, што дапамог свайму знаёмаму Стрыжаку перавезьці на вуліцу Галавацкага важкую тэчку. Распаўсюдам асабіста не займаўся.

Андрэй Стрыжак даваць паказаньні ў судзе адмовіўся. У пратаколе, складзеным у міліцыі ў дзень затрыманьня, ён паведаміў, што ўлёткі зь віншаваньнем да 90-годзьдзя БНР і запрашэньнем прыйсьці на сьвяточныя мерапрыемствы атрымаў ад Пятра Кузьняцова.

Адабраныя ў маладых людзей пры затрыманьні 5490 віншавальных улётак судзьдзя пастанавіла зьнішчыць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international