viasna on patreon

Кэдэбісты штурмуюць кватэру моладзевага актывіста Зьміцера Ясевіча

2008 2008-03-24T16:38:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У гэта час, як толькі што паведаміў актывіст Маладога Фронту, Зьміцер Ясевіч, у яго кватэру спрабуюць прайсьці супрацоўнікі КДБ і байцы спэцназу. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зараз спрабуюць адчыніць дзьверы, ня маючы на гэта аніякіх афіцыйных дазволаў.

Прычыны па якой беларускія спэцслужбы спрабуюць прайсьці ў прыватную кватэру маладафронтаўца невядомыя. Але відавочна, што гэтыя дзеяньні ўладаў зьвязаныя з масавай вулічнай акцыяй у Дзень Незалежнасьці Беларусі, якая пачнецца заўтра ў 18:00 на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства