У Пухавіцкім раёне 500 чалавек выйшлі на мітынг супраць будаўніцтва завода

2008 2008-03-23T11:42:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мітынг супраць будаўніцтва завода па вытворчасці сродкаў абароны раслінаў адбыўся ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне. Ён не быў санкцыянаваны ўладамі. У акцыі ўдзельнічалі каля 500 чалавек. Мясцовыя жыхары запрашалі прыйсці і прадстаўнікоў улады, але яны не з'явіліся. Аднак прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія не перашкаджалі людзям мітынгаваць.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты "Нет ядохимикатам!", "Сохраним красоту природы нашим потомкам" ды іншыя. Яны перакананыя, што будаўніцтва завода можа прывесці да росту алергічных, анкалагічных і іншых захворчанняў у людзей, якія жывуць каля пляцоўкі, на якой мусіць распачацца будаўніцтва.

На мітынгу было прынятае рашэнне правесці мясцовы рэферэндум аб будаўніцтве прадпрыемства.

Акцыя закончылася паходам людзей на гэтую пляцоўку, дзе быў пастаўлены крыж.

Актывісты з Дружнага падалі заяўку ў мясцовыя органы ўлады з просьбай аб правядзенні мітынгу 29 сакавіка, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international