1 сьнежня ў Менску адбыўся VI нечарговы Зьезд Партыі БНФ, аб'яднаны з VIII Зьездам БНФ "Адраджэньне". Гэты Зьезд праводзіўся паводле рашэньня папярэдняга чарговага Зьезду ды меў прыняць новыя Праграму й Статут найстарэйшае беларускае дэмакратычнае арганізацыі.

2002 2002-12-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праграмная камісія БНФ на чале з старшынём Фронту В.Вячоркам пры ўдзеле навукоўцаў і былых дэпутатаў Вярхоўнага Савету распрацавала поўны варыянт Праграмы, які быў аднагалосна ўхвалены на Зьезьдзе як Праграма БНФ "Адраджэньне", і яе кароткую вэрсію, прынятую ў якасьці Стратэгічнае плятформы Партыі БНФ (абодва тэксты можна знайсьці ў Сеціве пад адрасам http://pbnf.org).

Праграма ўпершыню прапануе для Беларусі ясную стратэгічную мэту: уступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз і ў NATO як мага хутчэй пасьля ўзнаўленьня дэмакратыі ў краіне. Старшыня арганізацыі Вінцук Вячорка патлумачыў гэтае палітычнае рашэньне:

"У сёньняшнім сьвеце трэба вызначацца. Ужо тры суседнія з намі краіны -- Польшча, Літва, Латвія -- зрабілі свой выбар на карысьць будучыні, дабрабыту, бясьпекі. Тое, што прапануе Лукашэнка, -- ізалявацца ад нармальнага сьвету й стаць Паўночнай Карэяй -- нас не задавальняе: Беларусь ужо ўволю пакаштавала камунізму. Тое, што прапануе Пуцін, -- стаць глухой правінцыяй непрадказальнай Расеі -- гэта зьнішчэньне беларускага народу. Адказ Партыі БНФ ясны: наша месца -- разам з цывілізаванымі краінамі Эўропы".

Сярод каштоўнасьцяў, якія вызнае Партыя БНФ, -- свабода, незалежнасьць, адраджэньне, прыватная ўласнасьць і дабрабыт народу. У Праграме дэталёва распрацаваныя погляды Фронту на будучы дзяржаўны лад Беларусі, эканоміку, нацыянальную бясьпеку, культуру й міжнародную палітыку. Партыя БНФ выступае за парлямэнцкую рэспубліку Беларусь, у якой пасада прэзыдэнта павінна быць толькі прадстаўнічай. Фронт падтрымлівае эканамічную ініцыятыву, вытсупае за зьніжэньне падаткаў, за прыватную ўласнасьць на зямлю.

Зьезд прыняў новы, больш просты да ўжытку, Статут Партыі БНФ, а таксама ўхвалы пра пашырэньне эўраатлянтычных структураў і пра магчымы рэфэрэндум.

Заля паседжаньня была ўпрыгожаная вялікімі палотнішчамі сьцягоў: бел-чырвона-белага беларускага ды сіня-зорнага эўрапейскага, а таксама лёзунгам на мясцовыя выбары "Партыя БНФ -- эўрапейскі дабрабыт і парадак".

--
www.pbnf.org -- афiцыйны сайт Партыi БНФ
Пiшыце: pbnf@pbnf.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international