Маркевіча і Мажэйку вызвалілі, а дыктатара пасадзілі ў клетку!

2002 2002-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 жніўня ў Маскве перад будынкам беларускай амбасады прайшла акцыя ў падтрымку асуджаных журналістаў гарадзенскай газеты ПАГОНЯ Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйка. Арганізатарамі акцыі выступілі расейская экалагічная арганізацыя “Хранители Радуги” і маскоўскі клуб радыкальных мастакоў.
Апоўдні каля беларускага пасольства з’явілася клетка. У ёй знаходзілася некалькі чалавек ў майках з надпісамі “Пресса”, якія трымалі ў руках фота- і кінакамеры. Вакол клеткі з «прэссай» ,адкрываючы вусны пад фанаграму песьні “Как прекрасен этот мир” ,расхаджваў чалавек у беларускай кашулі-вышыванцы і ў масцы Лукашэнкі. Трымаючы ў руках пугу, ён прасоўваў рукі ў клетку і прымушаў «журналістаў», што там сядзелі, есьці газету ПАГОНЯ. «Журналісты» выказвалі сваё абурэнне, але, пад пагрозай выкарыстання пугі, вымушаныя былі жаваць «нячэсную прэссу».
Катаванне журналістаў працягвалася, аднак, не доўга. Хутка «дыктатар» быў пабіты «змагарамі за свабоду», якіх спакваля сабралося наўкола даволі шмат, а журналістаў вызвалілі. Іх месца ў клетцы заняў іхны кат.
Прадстаўнікі беларускага пасольства з цікавасцю назіралі за тым што адбываецца праз вокны, але да ўдзельнікаў шоу ніхто не выйшаў.
-Гэтай акцыяй мы хацелі нагадаць, што за лёс чакае тых, хто душыць незалежную прэсу і выказаць сваю салідарнасць з беларускімі журналістамі Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам, якіх беспадстаўна абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і пакаралі да абмежавання волі на два з паловай і два гады адпаведна, - заявіў прысутным журналістам адразу пасля пэрфомансу прадстаўнік «Хранителей Радуги».
Па словах арганізатараў, сваёй акцыяй яны таксама хацелі нагадаць людзям пра тое, што а палове на дзесятую 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе запланаваны разгляд касацыйнай скаргі рэпрасаваных журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international