У Мазыры жадаюць сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам

2008 2008-03-21T10:51:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група грамадзянаў г. Мазыра зьвярнулася ў Мазырскі гарвыканкам за дазволам правесці сустрэчу жыхароў г. Мазыра з грамадзкім дзеячом, лаўрэятам прэміі імя акадэміка А.Дз.Сахарава, Аляксандрам Мілінкевічам у Палацы культуры “Будаўнік” 29 сакавіка а 12-й гадзіне дня.

Як паведаміў мясцовы праваабаронца Уладзімер Целяпун, мэта сустрэчы – сумеснае абмеркаванне пытанняў сацаяльна-эканамічнага жыцця краіны, мясцовага самакіравання, якія закранаюць законныя інтарэсы жыхароў горада.

Прыняць удзел запрошаны дэпутаты мясцовых Саветаў, раёнага і абласнога. Адпаведнае запрашэнне накіравана Старшыні раёнага Савета дэпутатаў Пісаніку Л.Ф. Таксама з прапановай прыняць удзел і дапамагчы у арганізацыі сустрэчы накіраваны ліст дэпутату Палаты Прадстаўнікоў НС РБ Жукоўскай Л.Л. На думку арганізатараў, удзел у сустрэчы дэпутатаў дазволіць забяспечыць выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян (свабода слова, правядзенне сходаў і г.д) і напрамкі абмеркаваць праблемы сваіх выбаршчыкоў, якія іх турбуюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international