У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

2008 2008-03-21T09:34:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі ўвечары 20 сакавіка быў затрыманы актывіст моладзевага нацыянальнага руху Малады Фронт, Андрусь Цянюта. Хлопца схапілі перад пад'ездам дома, дзе жыве маладафронтавец супрацоўнікі міліцыі.

Як пасьпеў паведаміць па тэлефоне Андрусь Цянюта, калі ён выйшаў з пад'езда, там ужо знаходзілася некалькі супрацоўнікаў у цывільным, якія як толькі ўбачылі маладафронтаўца, падбеглі да ,невядома адкуль зьявіўшыхся, міліцыянтаў з патрабаваньнем неадкладна затрымаць Андруся, бо ён іх нібыта толькі што зьбіў. Пасьля гэтага актывіста моладзевага нацыянальнага руху прадстаўнікі "праваахоўных ворганаў" адвезьлі ў мясцовы РАЎС, дзе яго працягваюць утрымліваць і зараз. Пакуль што невядома ці будзе складзены пратакол затрыманьня й у чым абвінавачваюць Андруся, але хлопец паведаміў, што ў выпадку калі яго ня вызваляць і сфальсыфікуюць чарговую палітычну адміністрацыйную справу, ён абвесьціць галадоўку пратэста.

Відавочна, што правакацыя была арганізаваная беларускімі спэцслужбамі адмылосва напярэдадні Дня Волі. Малады Фронт не выключае, што такога кшталту прэвэнтыўныя незаконныя затрыманьні будуць працягваць і далей, каб не дазволіць найбольш актыўным удзельнікамі вулічных акцыяў прыйсьці 25 сакавіка ў 18:00 на плошчу Якуба Коласа ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international