Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!

21.03.2008. Тэгі: беларуская мова, салідарнасьць, канцэрт.

30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.

У гэтым годзе канцэрт пройдзе пад лозунгам: беларуская мова – мова беларусаў. Галоўная задача арганізатараў канцэрта – звярнуць увагу на праблему занядбання беларускай мовы: закрыццё беларускамоўных газетаў, беларускамоўных школаў, панаванне расійскай мовы на вуліцах і ў разнастайных установах. Таму 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!

Канцэрт будзе транслявацца ў жывым эфіры незалежнага тэлеканала „Белсат”, а таксама Еўрапейскага Радыё для Беларусі і радыё Рацыя.

– Хочам каб беларусы ведалі пра гэты канцэрт і пра тое, што мы палякі  неабыякавы да таго, што адвываецца ў нашых суседаў -  беларусаў  - сказалі арганізатары.

Гэта ўжо трэці канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У 2006 годзе канцэрт быў своеасаблівай падтрымкай для беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасць з беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты збіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.

Аўтар ідэі канцэрту - Ініцыятыва Вольная Беларусь. Гэта арганізацыя, якая гуртуе вакол сябе маладых людзей, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах у Эўропе. Гэтая група спантанна паўстала падчас украінскай рэвалюцыі, арганізуючы пікеты і маніфестацыі падтрымкі для прэзідэнта Юшчанкі ў Польшчы, а потым удзельнічаючы ў Польскай Місіі Назіральнікаў у Харкаўскім рэгіёне падчас паўторнага 2-га туру прэзідэнцкіх выбараў. Ад канца 2005 годa галоўным кірункам дзейнасці Ініцыятывы з'яўляецца падтрымка беларускай апазіцыі. Акрамя  штогадовых канцэртаў, таварыства рэалізуе праекты дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Больш інфармацыі: www.solidarnizbialorusia.pl

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования