Баранавіцкія апазіцыянеры павіншавалі мясцовую ўладу з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі

2008 2008-03-20T12:44:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 сакавіка 2008 года сябры партыі БНФ Сяргей Гоўша і Віктар Мязяк разам з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый Віктарам Сырыцам –  “Рух “За свабоду”, Вячаславам Болбатам – БСДП(Г), Карнеем Пятровічам – БСДГ павіншавалі вышэйшае кіраўніцтва горада Баранавічы з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сябры баранавіцкіх дэмакратычных партый і арганізацый уручылі каляровыя паштоўкі з нацыянальнымі сімваламі і выказалі віншаванні са святам беларускай дзяржаўнасці старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму, яго намеснікам, загадчыцы ідэалагічнага аддзела Таццяне Жытко. У гэты ж дзень былі павіншаваны таксама кіраўнікі праваахоўных органаў: КДБ, міліцыі і пракуратуры, а таксама суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Віншаванні суправаджаліся цікавымі размовамі аб гісторыі БНР і будучыні нашай краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international