Вычварэнскія версіі мазырскай міліцыі пра абрад ахвярапрынашэньня чалавека

2008 2008-03-19T11:47:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пастар Царквы “Ісуса Хрыста” Мазыра патрабуе ад начальніка РАУСа разбіральніцтваў наконт лжывай інфармацыі пра абрад ахвярапрынашэння чалавека. Абрад, па словах супрацоўніка міліцыі, меў адбыцца ў будынку, дзе зарэгістравана царква.

17 сакавіка пастар Сяргей Сузько звярнуўся ў Мазырскі РАУС у сувязі з тым, што 9 сакавіка ў будынак, дзе зарэгістравана царква, з’явіўся супрацоўнік РАУСа з тым, каб праверыць сігнал пра абрад прынашэньня чалавека ў ахвяру.

Як паведаміла прэс-служба аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Сузько заяўляе, што такая інфармацыя “дыскрэдытуе” і “знеслаўляе” хрысціянскую царкву. Апроч гэтага, беспадстаўныя частыя візіты прадстаўнікоў РАУСа “самі па сабе негатыўна адбіваюцца на годнасці царквы, зарэгістраванай па гэтай адрэсе”. У сувязі з гэтым пастар просіць правесці праверку па дадзеных фактах, “прыцягнуць да адказнасці вінаватых ў распаўсюдзе паклёпу” і на будучыню “не дапускаць беспадстаўных наведванняў супрацоўнікамі міліцыі дома № 8 па вул. Калініна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international