Праваабаронцы канстатуюць: напачатку 2005 году ў Беларусі ўзьніклі новыя небясьпечныя тэндэнцыі.

2005 2005-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Шмат хто зьвязвае, зьяўленьне новых небясьпечных тэндэнцый з тым, што Лукашэнка баіцца паўтору ўкраінскіх падзеяў. – Гаворыць Валянцін Стэфановіч, юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна”. -- Лукашэнка не давярае сьпецслужбам і ставіць перад імі новыя задачы па кантролю за грамадствам, па недапушчэньню праяваў апазіцыйнай дзейнасьці. Гэта ўсё можна назваць трывожнымі тэндэнцыямі. Перш-наперш трэба адзначыць зьмены, якія былі ўнесеныя ў “Закон аб унутраных войсках”. У выніку гэтых зьменаў у артыкул, які рэгламентуе выкарыстаньне сьпецсродкаў і агнястрэльнай зброі, дададзеныя словы “і ў іншых выпадках, якія вызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь”. Пры гэтым не вызначаныя крытэрыі: у якіх выпадках прэзідэнт можа вырашыць, што сітуацыя вымагае выкарыстаньня зброі, якім чынам гэты загад будзе аддадзены – вусна, пісьмова? Гэтыя зьмены ў Закон ставяць пад пагрозу адно з асноўных правоў, якое гарантуецца нам – права на жыцьцё. Акрамя таго, ідзе падрыхтоўка Дэкрэта, скіраванага на барацьбу з гандлем людзьмі. Змагацца з гандлем людзьмі неабходна, бо гэтая зьява вельмі небясьпечная. Але не зразумела, якім чынам гэты Дэкрэт адаб’ецца на інтарэсах грамадзянаў. Дэкрэт можа абмежаваць права грамадзянаў пакідаць краіну. А гэта права таксама гарантавана нам і Канстытуцыяй і міжнароднымі актамі ў галіне правоў чалавека. Трэба адзначыць, што працягваецца крымінальны перасьлед у краіне і ціск на незалежную прэсу. Адбываецца наступ дзяржавы на ўсё сферы грамадскага жыцьця. Квітнее цэнзура, якая ў нашай краіне забароненая Канстытуцыяй. І гэта тэндэнцыя цэнзураваньня працягваецца ва ўсіх сферах грамадскага жыцьця. Працягваецца ціск на палітычныя партыі. Міністэрствам юстыцыі быў пастаўлены ўльтыматум аб пераводзе ўсіх арганізацыйных структур у нежылы фонд да 1 лютага. Партыі гэтых умоваў выканаць не здолелі. Такім чынам апынуліся перад пагрозай ліквідацыі і чакаюць наступных дзеяньняў Міністэрства юстыцыі. У выпадку ліквідацыі палітычных партыяў, Беларусь застанецца адзінай у Еўропе краінай, у якой не будзе легальна дзеючых апазіцыйных партый, дзе фактычна не існуе незалежнай прэсы і грамадскіх арганізацый. Плануецца прыняцьце новага Закону “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, які шмат хто з незалежных аналітыкаў і праваабаронцаў лічаць рэгрэсіўным і дыскрымінацыйным у дачыньнені да няўрадавых арганізацый. Дыскутуецца пытаньне аб дзяржаўных грамадскіх аб’яднаньнях, г.зн. аб’яднаньнях накшталт БРСМ ды іншых праўрадавых арганізацый, якія будуць кіравацца не проста Законам “Аб грамадскіх арганізацыях”. Іх плануецца вынесьці ў асобную катэгорыю, дзяржава на заканадаўчым ўзроўні замацуе існаваньне такого гібрыду, як “дзяржаўныя грамадскія аб’яднаньні”. Яны з аднаго боку “грамадскія”, але ў той жа час і “дзяржаўныя”. Натуральна, што яны будуць фінансавацца з бюджэта. Яны і зараз фінансуюцца, але цяпер гэта будзе заканадаўствам замацавана, што яны фінансуюцца менавіта з бюджэта і выконваюць адпаведныя дзяржаўныя функцыі і заданьні. Усё гэты дзеяньні ўладаў вядуць да яшчэ большага ўзмацненьня рэжыму, які будзе татальна кантраляваць усё краіну”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international