Палітвязьню Сяргею Парсюкевічу афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне
14.03.2008.
Тэгі: крымінальная справа, прадпрымальнікі.
Крыніца: Хартыя'97.
Лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў палітвязьню Сяргею Парсюкевічу пракуратура прад’явіла афіцыйнае абвінавачаньне па артыкуле 364 (“гвалт альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Аб гэтым даведалася адвакатка Вера Страмкоўская пры сустрэчы са следчым Змітром Разанкам, якая адбылася сення ў будынку следчага ізалятара на Валадарскага, паведамляе сайт milinkevich.org
Палітвязень Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны 4 сакавіка нібыта за "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі". Раней Сяргей Парсюкевіч быў затрыманы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і прысуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік правёў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. 21 студзеня там ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка, пасля чаго вязьню выклікалі “хуткую” дапамогу. Аднак пазней міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачваньняў у перавышэньні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.
Старшыня Савета індывідуальных прадпрымальнікаў «Смаленскага рынку» ў Віцебску Сяргей Парсюкевіч з'яўляецца маёрам міліцыі ў адстаўцы. Выйшаў на пенсію ў 2004 годзе як начальнік судова-крыміналістычнага аддзела, пасля чаго і пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Навіны па тэме
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
13.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
12.08.2008 Віцебск: Андрэю Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнай справы
12.08.2008 Аштрафаваны прадпрымальнік Алесь Таўстыка
07.08.2008 Па справе лістоў РНА ў Віцебску пачаліся допыты журналістаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









