Суд над гарадзенцам Аляксеем Сарновым перанесены

2008 2008-03-13T15:50:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sarnou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Сарноў

Аляксей Сарноў

 

Суд па абвінавачваньню Аляксея Сарнова ў нанясеньні графіці на сьцены дамоў перанесены па прычыне адсутнасьці на судовым паседжаньні сьведкаў па справе з боку абвінавачваньня. 23-гадовага Аляксея Сарнова вінавацяць у тым, што ён зрабіў на сьценах дамоў надпіс “Вярніце льготы!”.

Нагадаем, што крымінальная справа (артыкул 341) супраць 23‑гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў распачата яшчэ 17 сьнежня ў Горадні. Гэты артыкул прадугледжвае штраф, арышт або зьняволеньне да трох гадоў.

Сарнова затрымалі а 2‑й гадзіне ночы на вуліцы Горкага, у яго ў заплечніку былі балёнікі з фарбай. Хлопца пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international