Сусветная асацыяцыя газет і Сусветны форум рэдактараў просяць спыніць пераслед сям'і Веранікі Чаркасавай і забяспечыць аб'ектыўнае расследаванне яе забойства

2005 2005-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7-га лютага прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі газет Кэвін О'Рэйлі (Gavin O'Reilly) і прэзідэнт Сусветнага форуму рэдактараў Джордж Брок (George Brock) накіравалі звароты шэрагу беларускіх афіцыйных асобаў, у якіх просяць забяспечыць аб'ектыўнае расследаванне справы аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай і спыніць пераслед яе сям'і. Лісты адрасаваныя Прэзідэнту РБ Аляксандру Лукашэнку, міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву і Генеральнаму пракурору РБ Пятру Міклашэвічу. Копіі пасланняў накіраваныя Генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану (Kofi Annan) і Генеральнаму дырэктару UNESCO Коішыра Мацууры (Koichiro Matsuura).
"Ад імя Сусветнай асацыяцыі газет і Сусветнага форуму рэдактараў, якія аб'ядноўваюць 18 000 СМІ са 102 краін, мы выказваюць сваю сур'ёзную занепакоенасць ходам расследавання справы аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай", - гаворыцца ў звароце.
"Чаркасава, журналіст газеты "Салідарнасць", была знойдзена зарэзанай у сваёй кватэры ў Мінску 20-га кастрычніка 2004 г. Паведамляецца, што ўлады вызначылі 15-гадовага сына Чаркасавай Антона Філімонава і яе хранічна хворага айчыма Уладзіміра Мялешку ў якасці галоўных падазраваных у забойстве. Нягледзячы на тое, што праваахоўныя органы не маюць доказаў, каб абвінавачваць гэтых дваіх людзей, следчыя пракуратуры адмовіліся зняць з іх статус падазраваных, і яны вымушаныя былі месяцамі цярпець пераслед і напружаныя допыты, падчас якіх іх запалохвалі. У выніку сын быў шпіталізаваны з моцнай дэпрэсіяй. Мы разумеем, што блізкія Чаркасавай цяпер апасаюцца магчымай фальсіфікацыі доказаў з тым, каб паказаць спрычыненасць членаў яе сям'і да справы аб забойстве", - падкрэсліваюць аўтары звароту.

"Між тым, незалежнае расследаванне прыйшло да высновы, што забойства В. Чаркасавай было выканана прафесійна. Паводле некаторых апошніх сведчанняў, незадоўга да яе забойства спн. Чаркасава даследавала тэму меркаваных паставак Беларуссю зброі ў Ірак".

"Мы з павагай просім Вас гарантаваць, што пераслед сям'і Чаркасавай будзе тэрмінова спынены. Мы заклікаем Вас прадпрыняць усе неабходныя крокі для таго, каб фактам, высветленым пад час незалежнага расследавання, была нададзеная належная ўвага, каб афіцыйнае следства было праведзена аб'ектыўна і непрадузята, і каб адказныя за забойства Чаркасавай у хуткім часе былі працягнутыя да адказнасці", - гаворыцца ў звароце. (прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international