Вінаватых у аварыі супрацоўнікаў ДАІ адхілілі ад службы

2008 2008-03-13T14:10:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/w12.jpg

Уладзімер Навумаў сваім загадам адхіліў ад выкананьня службовых абавязкаў супрацоўнікаў ДАІ, якія бралі ўдзел у затрыманьні нецьвярозага кіроўцы на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка.


“У любым выпадку віна супрацоўнікаў ДАІ бясспрэчная. Калі пракуратура прыме рашэньне аб завядзеньні крымінальнай справы, вінаватых прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці”, — заявіў Інтэрфаксу міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.

Таксама Ўладзімер Навумаў абвясьціў строгую вымову кіраўніку ДАІ рэспублікі Аляксандру Мендзелеву і пакараў у службовым парадку начальнікаў ДАІ Менску і Менскай вобласьці.

Паводле пацярпелых, супрацоўнікі ДАІ, каб затрымаць нецьвярозага кіроўцу, які ехаў у Менск на вялікай хуткасьці, спынілі на дарозе некалькі аўтамабіляў. Кіроўцам і пасажырам нічога не патлумачылі, не дазволілі ім выйсьці з аўтамабіляў. У выніку аварыі адзін з аўтамабіляў загарэўся, узьнікла пагроза жыцьцю некалькіх чалавек, у тым ліку дзіцяці.

12 сакавіка на брыфінгу ў ДАІ было заяўлена, што гэта кіроўцы спыненых аўтамабіляў “недакладна зразумелі” жэсты супрацоўнікаў ДАІ, якія не спынялі іх, а паказвалі, каб тыя “ праяжджалі ў напрамку Менску”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international