Сума абсурдных зыскаў да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу» дасягнула 10 мільёнаў

Тэгі: суды, акцыі, зыскі
судовыя зыскі
судовыя зыскі

Учора ў Савецкім судзе Менску працягнуўся судовы разгляд справы УП «Гаррамаўтадор» Менску да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу». Прадпрыемства патрабавала спагнаць з адказчыкаў Віктара Івашкевіча, Яўгена Афнагеля, Змітра Федарука, Анатоля Лябедзькі, Аляксандра Мілінкевіча і Вінцука Вячоркі 2.135.974 рублі за выдаткі па дадатковай уборцы вуліц і вывазе сьмецьця.

Аднак на судзе высветлілася, што яшчэ некалькі прадпрыемстваў сталіцы выставілі зыскі арганізатарам Еўрапейскага маршу 14 кастрычніка 2007 года. Самае дзіўнае аднак у тым, што гэтыя зыскі напісаныя па адным шаблоне, нібыта пад капірку. Недарэчна выглядаюць і некаторыя патрабаваньні камунальных службаў.

Такім чынам, ЖРЭА Центральнага раёна Менска патрабуе 673 870 рублёў за шкоду нанесеную жылым дамам і дваравым тэрыторыям;

ЖРЭА Савецкага раёна Менска – 951 088 за шкоду жылым дамам, фасадам і дошкам аб’яў;

ЖРЭА Ленінскага раёна – 239 697 рублёў за пашкоджаную невядома калі водасцёкавую трубу на жылым доме №22 па праспекце Незалежнасьці;

“Рэмаўтадор” Першамайскага раёна – 800 670 рублёў за дадатковыя затраты па ўборцы вуліцы Сурганава;

“Рэмаўтадор Савецкага раёна Менска – 1 328 761 за ўборку вуліц Сурганава (прыбіралі двойчы?), Коласа, Багдановіча;

УП “Мінскзелянбуд” – 1 433 798 за матэрыяльную шкоду (патаптаньне засохлага восеньскага газону, паламанае дрэўца ля Свіслачы і пашкуматанае кустоўе);

 

Сума зыскаў уладаў да арганізатараў Еўрамаршу дасягнула 10 мільёнаў рублёў. Бачна, што уладамі выпрацоўваецца новы механізм ціску на апазіцыю, які насамрэч не мае пад сабой прававой падставы.

“Ні ў адной еўрапейскай краіне грамадзяне не плоцяць уладзе за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. Забеспячэньне рэалізацыі гэтых правоў з’яўляецца абавязкам уладаў. Гэты зыск у чарговы раз дэманструе пагардлівыя адносіны беларускіх уладаў да правоў сваіх грамадзян і не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, - адзначыў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international