Таварыства беларускай мовы атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Мінюсту за ўстаноўку мемарыяльнага крыжа ля вёскі Беліца і за тое, што ў інфармацыйным лістку “Размаўляем па-беларуску” “не ўжывалася афіцыйная назва арганізацыі”. ТБМ зьбіраецца абскарджваць вынесенае папярэджаньне ў судовым парадку.

2002 2002-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лістапада Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Радзе Грамадзскага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
У папярэджаньні сказана: “Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што Лідзкая гарадзская арганізацыя “Грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” правяла ўстаноўку вырабленага па яе ініцыятыве мемарыяльнага крыжа ля вёскі Беліца, што ў Лідзкім раёне, у выніку чаго названая аргструктура выйшла за памеры тэрыторыі сваёй дзейнасьці.
Пытаньне ўстаноўкі мемарыяльнага крыжы не было ўзгоднена ва ўстаноўленым парадку, што прывяло да парушэньняў патрабаваньняў Палажэньня аб парадку зняцьця і прадастаўленьня зямельных участкаў, зацьверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2002 №422, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2000 №1393 “Аб парадку праектаваньня, стварэньня (будаўніцтва), рэканструкцыі і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, рашэньня Гродненскага выканаўчага камітэта ад 16.08.1999 №332 “Аб рэгуляваньні размяшчэньня культавых будынкаў і збудаваньняў на тэрыторыі вобласьці”.
Таксама ўстаноўлна, што пры ўстаноўцы мемарыяльнага крыжа Лідзкай гарадзкой аргструктурай фактычна быў праведзены сход жыхароў вёскі Беліца. Аднак, дазвол на яго правядзеньне на 15.09.2002 ва ўстаноўленым парадку не быў атрыманы. Такім чынам, мела месца парушэньне патрабаваньняў арт. 11 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстарацыях і пікетаваньні”.
Акрамя таго, грамадзкае аб’яднаньне пацьвердзіла, што “Лідзкая раённая арганізацыя не мае рэгістрацыі ў райвыканкаме”. Гэтым парушаны патрабаваньні арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, пунктаў 17 і 18 Палажэньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, зацьверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1999 №2.
Грамадзкае аб’яднаньне прызнала, што ім сапраўды ў інфармацыйным лістку, які мае адносіны да “беларускага месячніка “Размаўляем па-беларуску”, “не ўжывалася афіцыйная назва... арганізацыі”. У выніку парушаны патрабаваньні арт. 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь , п.1.1 Статута і ў сувязі з гэтым арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”.
На падставе выкладзенага, кіруючыся артыкуламі 26, 27 і 28 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выносіць Радзе Грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” пісьмовае папярэджаньне.
Аб прынятых мерах прапануем паведаміць Мінюсту Беларусі ў месячны тэрмін.
Дадзенае пісьмовае папярэджаньне можа быць абскарджана ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін.

Першы намесьнік міністра А.С. Петраш”

Таварыства беларускай мовы зьбіраецца абскарджваць вынесенае папярэджаньне ў судовым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international