Урад Беларусі дэманструе ігнараваньне ААНаўскай сістэмы па абароне правоў

2008 2008-03-10T15:27:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/oon1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў з офісу Камісарыяту па правам чалавека ААН каментар кампетэнтных органаў РБ ў адносінах да меркаваньняў Камітэту па правам чалавека (далей – Камітэт) па паведамленьню А. Бяляцкага.

Прадстаўлены дакумент дасланы Прадстаўніцтвам РБ пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыяў у Жэневе і тычыцца Рашэньня Камітэту па правам чалавека ААН, якое было прынятае ў ліпені 2007 год па звароту старшыні рады ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і 10 сябраў арганізацыі ў сувязі з ліквідацыяй грамадзкага аб’яднаньня “Вясна” ў кастрычніку 2003 году.

Варта нагадаць, што паводле прынятага Камітэтам Рашэньня, у дачыненьні да А.Бяляцкага і іншых сааўтараў дзяржава-удзельніца (РБ) дапусьціла парушэньне арт.22 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Камітэт рэкамендаваў ураду Беларусі прыняць меры да прававой абароны і згодна з арт. 2, п. 3 (а) Пакту. Акрамя таго, згодна з п.10 прынятага Рашэньня, Камітэт жадаў бы на працягу 90 дзён атрымаць ад дзяржавы-удзельніцы інфармацыю аб прынятых мерах, якія былі прадпрынятыя для выкананьня Рашэньня Камітэту. У дадатак, Камітэт таксама заклікаў надрукаваць у СМІ высновы Камітэту.

Зараз, у адпаведнасьці з працэдурай, беларускі ўрад напісаў свой каментар, у якім у прыватнасьці адзначыў, што “Вясна” была ліквідаваная згодна з дзеючым заканадаўствам за парушэньне выбарчага заканадаўства пры правядзеньні прэзідэнцкіх выбараў 2001 году. У дадзеным каментары кампетэнтных органаў нічога не гаворыцца аб тых мерах, якія прыняла дзяржава-ўдзельніца для выкананьня Рашэньня Камітэту. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь працягвае палітыку ігнараваньня рашэньняў КПЧ і ня мае. Усё гэта вельмі сімвалічна на фоне візіту беларускай дэлегацыі ў Жэневу для ўдзелу ў 7-й сэсіі Савету ААН па правам чалавека, якая праходзіць з 3 па 28 сакавіка. Цікава было б паслухаць выступ намесьніка міністра замежных справаў нашай краіны Віктара Гайсёнка, зроблены ім 4 сакавіка, пра выкладаньне падыходаў Беларусі па пытаньнях праваабарончай тэматыкі ў ААН, бо Беларусь ня толькі не выконвае прынятых Камітэтам Рашэньняў, але і не прадстаўляе Камітэту перыядычных справаздачаў аб выкананьні краінай Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і, такім чынам, дэманструе ігнараваньне ААНаўскай сістэмы па абароне правоў у цэлым.

Алесь Бяляцкі падрыхтаваў свой каментар на каментантар кампетэнтных органаў, у якім, у праватнасьці, адзначыў, што Рэспубліка Беларусь не зрабіла ніякіх крокаў для выкананьня Рашэньня па ягонаму звароту: дзейнасьць арганізацыі ПЦ “Вясна” не адноўлена, кампенсацыі заяўнікамі не атрымана, Рашэньне Камітэту ў дзяржаўных СМІ не апублікавана. Алесь Бяляцкі прыводзіць некаторыя меркаваньні да аргументацыі кампетэнтных органаў, датычных справы ліківідацыі праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. Каментар будзе накіраваны ў офіс Камісарыяту па правах чалавека ААН. Цалкам тэкст зьмешчаны на рускай старонцы:

http://www.spring96.org/ru/news/20774/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international