Валеры Карбалевіч: "Працэдура адкрыцця офіса Еўракамісіі ў Беларусі фармальна нічога не зменіць"

2008 2008-03-07T13:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускі палітолаг пра тое, якія паступствы будзе мець для Беларусі адкрыццё прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Мінску і як гэтая падзея паўплывае на палітычныя стасункі паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам.

 

На думку Валерыя Карбалевіча, фармальна працэдура адкрыцця офіса Еўрапейскай Камісіі нічога не зменіць. І глядзець на гэты акт трэба ў кантэксце больш шырокіх дачыненняў паміж Беларуссю і Еўразвязам. "Падаецца, што апошнім часам беларускія ўлады зрабілі шэраг крокаў насустрач Еўразвязу. Гэта, у першую чаргу, вызваленне палітвязняў. Лукашэнка публічна сказаў, што гэта адбылося пад уціскам Еўразвязу, і ён пайшоў насустрач Еўропе”, - падкрэсліў палітолаг.

 

Працэс пайшоў

 

Як адзначыў палітолаг, еўрапейскі бок таксама адрэагаваў на такія крокі беларускіх уладаў. “Я маю на ўвазе тую сенсацыйную паездку міністра замежных справаў Мартынава ў Берлін і там нейкія патаемныя сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны. Маецца на ўвазе, што свае дзеянні Нямеччына рабіла, узгадніўшы з партнёрамі па Еўразвязе".

 

Па словах Валерыя Карбалевіча, дыялогам  такія сустрэчы назваць яшчэ рана, але "нейкае яго падабенства, нейкія кулуарныя кантакты на даволі высокім узроўні, калі яшчэ і прыгадаць сустрэчу нямецкага амбасадара Вайса з Лукашэнкам, і не толькі ў кулуарах, адбываюцца”. 

 

Выгоды для афіцыйнага Мінску

 

На думку палітолага, афіцыйны Мінск бачыць для сябе пэўныя выгоды ад збліжэння з Еўропай пасля акдрыцця беларускага офісу Еўракамісіі.  Але, як падкрэслівае Валеры Карбалевіч, вельмі шмат будзе залежаць ад таго, "ці пойдзе Лукашэнка на вызваленне Казуліна, ці не з’явяцца новыя палітвязні  і чаго хоча ўгандляваць у гэтым сэнсе беларускі бок".

 

А беларускі бок, мяркуе Валеры Карбалевіч, хоча на першым этапе дзве рэчы – "зноў вярнуць Беларусь у Сістэму генеральных прэферэнцый Еўрапейскага Звязу і каб Еўразвяз не падключыўся да тых санкцыяў у дачыненні да “Белнафты”, якія ўвялі Злучаныя Штаты Амерыкі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international