Вольга Сузько і Канстанцін Лясуноў абвінавачваюцца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага моладзевага руху “Лімон”

2005 2005-02-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзьдзе Чыгуначнага раёна Гомеля 3 лютага пачаўся разгляд адміністратыўных справаў у дачыненьні да Вольгі Сузько і Канстанціна Лясунова, якія абвінавачваюцца ў дзейнасьці ад імя незаэгістраваных арганізацыяў.

Як паведамляў www.belngo.info, 23 студзеня Вольга і Канстанцін былі затрыманыя на рынку “Прудкоўскі” у момант, калі трымалі ў руках улёткі незарэгістраванага моладзевагага руху “Лімон”. Гэтыя ўлёткі распаўсюджваліся ў горадзе з нагоды інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Ва ўлётках, у прывтанасьці, асуджалася “памаранчавая” рэвалюцыя за тое, што грамадзяне Ўкраіны прачнуліся ў вольнай краіне, могуць самі абіраць прэзыдэнта, і Вярхоўны суд аказаўся вышэй за прэзыдэнцкае слова. “Глядзець БТ, чытаць СБ і цешыцца шчасьліваму жыцьцю, якім адарыла нас мудрае кіраваньне Рыгоравіча!” – раілі “Лімоны” ва ўлётцы.

Як патлумачылі Вольга і Канстанцін, яны прыйшлі на рынак па прадукты, пабачылі, як людзі чытаюць нейкія яркія паперкі, і на адным з прылаўкаў узялі пару асобнікаў. “Мы думалі, што гэта рэклямная акцыя, а аказалася пра палітыку. Мы і дачытаць не пасьпелі, як да нас падыйшла міліцыя”, - распавялі маладыя людзі.

У камісіі па адміністратыўных справах Адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, дзе 2 лютага разглядалася пытаньне аб пакараньні Вольгі і Канстанціна за распаўсюд улётак, маладым людзям паверылі… І далі штраф – кожнаму па дзьве мінімальныя вялічыні. “Няхай наступны раз не чытаюць абы-што!” - так сваё рашэньне патлумачылі ў камісіі. Цяпер засталося пераканаць у гэтым суд. “Я ніколі ня сутыкалася з судовай сыстэмай. Я ня ведаю, як мне даказаць, што я ні пра якіх “Лімонаў” ніколі ня чула”, - патлумачыла Вольга Сузько.

Судзьдзя Козыраў, які разглядае справу, паслухаўшы Вольгу і Канстанціна, пастанавіў дапытаць у якасьці сьведкаў міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, і панятых, якія былі запрошаныя пасьля таго, як маладыя людзі адмовіліся іх падпісваць.

У судзе абвінавачваемыя неаднаразова заяўлялі, што яны юрыдычна непісьменныя, але судзьдзя не запрапанаваў ім зьвярнуцца па дапамогу адвакатаў. Наадварот, ён дазваляў сабе дастаткова зьедлівыя выразы ў бок Вольгі і Канстанціна. “Вы ведаеце свае правы ці вам нагадаць?”, - пытаўся ён.

Наступнае паседжаньне прызначанае на 15 лютага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international