У Серабранцы затрымалі актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”

2008 2008-03-10T08:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 сакавіка Цэнтральная рада арганізацыі праходзіла ў сталічным мікрараёне Серабранка на офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).

 

Спэцназаўцы уварваліся ў памяшканьне прыкладна каля  13.30. Усяго боло затрымана 32 чалавекі, сярод якіх Зьміцер Дашкевіч, Зьміцер Хведарук, Артур Фінькевіч, Наста Палажанка.

Паўлу Севярынцу, які прысутнічаў на Цэнтральнай Радзе, удалося пазбегнуць арышту.

Маладафронтаўцаў канваіравалі ў РУУС Ленінскага раёну Менска. Пасьля таго, як перапісалі ўсе пашпартныя дадзеныя затрыманых, іх адпусьцілі, акрамя Арцёма Дубскага, Нагадаем, што Арцём Дубскі абвінавачваецца ў крымінальным злачынстве  па справе аб арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня.

Фота: Радыё “Рацыя”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international