Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Што рабіць, калі беспадстаўна зрабілі “невыязным”?

07.03.2008. Тэгі: перасьлед, выезд.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Апазыцыйны палітык Валер Шчукін нечакана даведаўся, што папоўніў сьпіс асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Былы дэпутат зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру і патрабуе, каб вінаватых пакаралі.

На памежным пераходзе ў Горадні Валер Шчукін даведаўся, што патрапіў у сьпіс невыязных грамадзянаў. Прычыну памежнікі былому дэпутату не патлумачылі:

“Пачалі разьбірацца і знайшлі, што я ў гэтых “чорных сьпісах”. Тады я праз адмысловы тэлефон пазваніў дзяжурнаму, але і там пацьвердзілі. Сказалі: прабачце, у нас да вас прэтэнзій няма, але МУС вас унёс у гэтыя сьпісы”.

Валер Шчукін настойвае на тым, што ён перад законам “чысты”. Былы дэпутат згадвае, што болей за год таму быў пакараны за інцыдэнт падчас выбарчай кампаніі, але штраф памерам 1,5 мільёна рублёў даўно выплаціў. “Летась у лістападзе мне ў пашпарт паставілі штамп на права выезду за мяжу цягам двух гадоў, я за гэта грошы заплаціў, а цяпер усё анулявалі”, — абураецца былы дэпутат. У Нямеччыну, куды Валера Шчукіна запрасілі мясцовыя “зялёныя”, ён усё ж патрапіў, але праз Расею, што запатрабавала дадатковых выдаткаў. Вярнуўшыся ў Беларусь, былы дэпутат напісаў скаргу ў Генэральную пракуратуру на міліцыянтаў, якія, як ён мяркуе, не зьнялі яго з уліку.

“Гэта гнілая ўліковая сыстэма. Як толькі ты што зрабіў, цябе адразу паставілі на ўлік у кампутары, а потым выключыць з кампутара забываюць”.

Месяц таму ў падобнай сытуацыі апынуўся моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі: памежнікі зьнялі яго зь цягніка, які ехаў ва Ўкраіну. Пазьней актывіст высьветліў, што дадзеныя на яго пераблытала пракуратура.

Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў днямі прызнаў перад журналістамі: памылкі ў сьпісах невыязных грамадзянаў сапраўды здараюцца, але такіх памылак нібыта адзінкі:

“Не выключаю. Ужо два факты такія былі: мы праверку пачалі, унесьлі людзей у сьпісы, потым закончылі правяраць, а карткі на іх засталіся. Верагодна, цягам некалькіх месяцаў такое магчыма”.

Міністар Уладзімер Навумаў параіў людзям, якія “адчуваюць, што ў іх могуць узьнікнуць праблемы на мяжы”, самім папярэдне зьвяртацца ў міліцыю.

Ці адпавядае дэмакратычным нормам парадак, паводле якога сьпісы невыязных — закрытая інфармацыя?

Вядомы праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе: калі такія сьпісы зьмясьціць у інтэрнэце, хто заўгодна можа іх выкарыстаць дзеля кампрамэтацыі. Аднак Гары Паганяйла перакананы, што ня трэба пакідаць без наступстваў факты, калі ў сьпісы трапляюць невінаватыя. Праваабаронца прапануе ня проста скардзіцца, а патрабаваць тлумачэньня, чаму чалавек быў уключаны ў сьпіс невыязных, і потым зьвяртацца ў суд:

“Абавязаны паведаміць, хто ініцыяваў уключэньне чалавека ў такі сьпіс і зь якіх прычын. Ці то суд прыняў рашэньне, ці гэта была ініцыятыва міліцыі альбо пракуратуры, бо супраць чалавека заведзена крымінальная справа, ці судом зь яго бяруць грошы на пакрыцьцё крэдыту. Калі гэтыя падставы несапраўдныя, можна падаваць у суд, законы гэта дазваляюць. Свае правы трэба абараняць прававымі сродкамі”.

Паводле Гары Паганяйлы, зараз гэтак дзейнічае лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які таксама апынуўся ў сьпісе невыязных.

Тым часам беларускія памежнікі працягваюць ставіць у пашпарты грамадзянаў, якія ўнесены ў сьпіс невыязных, штамп зь дзьвюма памылкамі: “У выезде адказана” — замест “У выездзе адмоўлена”.

“Памылка будзе выпраўлена”, — заявіў журналістам дзяжурны Памежнага камітэту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования