ААН разгледзіць скаргі Мархоткі

2008 2008-03-07T12:17:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадзкі актывіст і прадтсаўнік Беларускага Хэльсінскага Камітэту па правох чалавека ў Салігорскім рэгіёне адтрымаў адказ ад Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (КПЧ ААН).

Нагадаем, што Леанід Мархотка накіраваў у КПЧ ААН чатыры скаргі, датычныя накладаньня на яго адміністрацыйных спагнаньняў, публічнай дэманстрацыі сцэнаў з прыватнага жыцьця і праблемы з падпіскай на газэту "Народная Воля".

Паводле міжнародных правілаў заяўнік, перш чым зьвярнуцца да КПЧ ААН, мусіць прайсьці ўсе нацыянальныя судовыя інстанцыі. Але ж беларускія суды адмовіліся задаволіць скаргі праваабаронца і ў выніку адпаведныя паведамленьні былі накіраваныя ў Камітэт па правох чалавека ААН. Усе чатыры паведамленьня былі разгледжаны Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і накіраваны ў КПЧ (Жэнэва, Швайцарыя). Азнаёміўшыся з матэрыяламі Камісія прыме рашэньні па дадзеным скаргам.

Што праўда, Камісія можа дадаткова зьвярнуцца за тулмачэньнямі да ўраду Беларусі і яшчэ раз да заяўніка, таму гэткая працэдура можа цягнуцца да трох год.

Даведка: Да 2006-га году КПЧ ААН прыняла да разгляду ўсяго толькі 15 скаргаў ад беларусаў, 14 зь якіх былі задаволены. У 2007 годзе прынятых скаргаў было ўжо некалькі дзясятакаў. Рашэньні камісіі зьяўляюцца абавязковымі для краін-удзельніц ААН. Нажаль, у ААН ня створаны правыя мэханізмы, якія маглі б прымусіць краіны выконваць свае абавязкі па аднаўленьню парушаных дзяржавай правоў чалавека. Такі мэханізм аднак існуе пры звароце ў Эўрапэйскі Суд па правох чалавека. Але з 1996 году, пасьля канстытуцыйнага перавароту зьдзейсьненага кіраўніком краіны, Беларусь адзіная з 46 эўрапэйскіх дзяржаў не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы. Адпаведна грамадзяне Беларусі ня могуць зьвяртацца ў Эўрапэйскі суд дзеля абароны сваіх правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international