Правілы супраць апазіцыі?

2008 2008-03-07T11:26:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства адукацыі, прыняўшы пастанову «Аб сцвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі або тэставанні ў вышэйшых вучэбных установах», ізноў змяніла правілы паступлення ва ўніверсітэты краіны. Чарговы год запар улада бажыцца, што вось гэтыя правілы – на гадоў пяць як мінімум, – і зноў праз пэўны час уводзіць абітурыентаў у стан панікі.

Праўда, змены датычыцца толькі некаторых накірункаў, якія многія аўтаматычна аднеслі да найбольш прэстыжных. Нават у самой пастанове сказана, што гэта прафесіі, дзе ёсць «асаблівыя патрабаванні да спецыялістаў», а менавіта:

– «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытнае справа»

Правілы супраць апазіцыі?

Апазіцыя мяркуе, што новаўвядзенне разлічана на адсейванне нязгодных з рэжымам і нядопуск іх да ўступных іспытаў. Аляксандр Мілінкевіч нават паспеў адправіць адкрыты ліст парламентарыю Уладзіміру Здановічу з просьбай растлумачыць неабходнасць увядзення суразмоўя.

Калі казаць шчыра, ніхто не перашкаджаў адсейваць «непатрэбных» абітурыентаў і раней. Напрыклад, на факультэт журналістыкі, які цяпер трапіў у спіс выбраных, і да гэтага часу трэба здаваць вусны іспыт, дзе ў тэмах праскоквае нешта кшталту «Трэці беларускі сход як форма народнага волевыяўлення». Заваліць апазіцыянера на няведанні дзяржаўнай праграмы развіцця – раз плюнуць. Ды і не будзе ніхто крычаць на іспытах «Жыве Беларусь!» Зразумела, што на час размовы трэба стаць ціхім і пасляхмяным. Але нават калі апазіцыянер і адсейваецца, то ў яго ёсць магчымасць паступаць на іншую спецыяльнасць! Раней жа – чакай год да наступнай кампаніі.

Галоўны інспектар аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Марыя Карпенка ўпэўнена, што камісія будзе максімальна аб’ектыўнай, паколькі выніковае рашэнне будзе выносіцца большасцю галасоў.

Але зразумела ж, што камісія – а ў яе уваходзяць супрацоўнікі ВНУ і спецыялісты па абраным для паступлення профілю – знаёмыя між сабой людзі, якія заўсёды знойдуць паразуменне.

Глеба для карупцыі?

Журналіст Аляксандр Класкоўскі піша, што асноўныя праблемы – гэта бюракратызацыя сістэмы і карупцыя, якую створаць прыёмныя камісіі. З гэтым нельга не пагадзіцца.

Максім С., які скончыць школу ў гэтым годзе, кажа:

– Мы з бацькамі пакуль не разумеем сітуацыю. Міністэрства нешта прымае, абвяшчае, а само не можа растлумачыць, як гэта будзе працаваць. Я збіраюся паступаць на міжнародныя адносіны ў БДУ. Кажу шчыра, бацькі зараз шукаюць праз знаёмых выкладчыкаў факультэта, з якімі можна было б дадаткова пазаймацца. Я не лічу, што гэта карупцыя, бо мне сапраўды патрэбны рэпетытар. Але разам з тым мы спадзяемся, што ён закіне слаўцо пра мяне.

Агульнае неразуменне

Зараз у замяшанні знаходзяцца і абітурыенты, і ВНУ. Ад ўніверсітэтаў патрабуецца выяўляць «дзелавыя якасці, здольнасці і матывацыі кандыдата да навучання па абранай спецыяльнасці». Але пакуль што выкладчыкі не пад дыктафон кажуць, што ніякай інфармацыі пра парадак правядзення не мае нават дэкан. У пастанове ж не агаворваюцца ні праграмы, ні тэмы іспытаў. Пра іх нічога канкрэтнага не ведаюць нават у міністэрстве. Усё будзе дадаткова прадумвацца ў бліжэйшы час.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў гутарцы ўжо ідзе. Не ведаючы, чаго чакаць, абітурыенты запісваюцца на свой першы іспыт. Час дадзены да 31 сакавіка. Кожнаму абітурыенту дазваляецца зарэгістравацца для ўдзелу ў гутарцы па адной спецыяльнасці адзін раз. Выпрабаванне ж адбудзецца з 5 па 30 красавіка.

UFF-by.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international