У Гомелі пачаўся суд над актывісткай Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў

2005 2005-02-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 лютага ў судзе Савецкага раёну Гомеля слухаўся пазоў рэгіянальнага цэнтру занятасьці насельніцтва да старшыні гарадзкой арганізацыі Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў, сябра АГП, кандыдаткі ў дэпутаты парлямэнту Тацяны Марчанкі.

Рэгіянальны цэнтар занятасьці насельніцтва спрабуе праз суд спагнаць з Тацяны Марчанкі больш як мільён рублёў (1 201 326 рублёў). Гэтая сума нібыта незаконна атрыманая спадарыняй Марчанка ў 1996-1999 гадах як дапамога па беспрацоўю.

Такую выснову цэнтар занятасьці зрабіў на той падставе, што адказчыца выступала сузаснавальніцай таварыства з адмежаванай адказнасьцю “Родник”.

У судзе Тацяна Марчанка патлумачыла, што беспрацоўнай яна стала напачатку 90-х гадоў у выніку скарачэньня рабочых радыёзаводу. Пры запаўненьні карткі беспрацоўнай не існавала графы пра тое, ці зьяўляецца чалавек заснавальнікам нейкай структуры.

У таварыстве “Родник”, зьліквідаваным яшчэ ў 1997 годзе, ніякага заробку яна не атрымлівала. Таму пазоў цэнтру занятасьці насельніцтва Тацяна Марчанка не прызнала. Справу яна наагул расцэньвае як палітычную замову.

Розныя праверкі ў дачыненьні актывісткі Свабоднага прафсаюзу распачатыя былі падчас яе вылучэньня на мінулых парлямэнцкіх выбарах кандыдатам у дэпутаты ад апазыцыі. Правярала дакумэнты ў цэнтры занятасьці насельніцтва рэгіянальнага ўправа КГБ. Апошняя разам з падаткоўцамі спрычынілася і да праверкі прыватнай друкарні, дзе дырэктаркай была дачка Тацяны Марчанкі. Паводле суду, прыватная друкарня зачыненая. Абсталяваньне сканфіскаванае, а дачка Марчанкі атрымала буйны штраф.

Судовае разьбіральніцтва супраць самой Тацяны Марчанка судзьдзя Сяргей Власаў працягне 16 лютага, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international