Гродзенскія ідэолагі і пажарныя цікавяцца праваабарончымі дакументальнымі фільмамі

2008 2008-03-05T14:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўны ідэолаг гораду Сяргей Дубавец і прадстаўнікі МНС наведалі памяшканне Таварыства Беларускай Школы, дзе сёння пачынаецца фестываль фільмаў “Адзін свет-2008”. А кіраўніка чэшскай амбасады Уладзіміра Румла падчас экскурсіі па старажытнаму гораду ўвесь час здымалі на відэа незнаёмцы ў цывільным.

Але, як спадзяецца адзін з арганізатараў фэсту Павал Мажэйка, улады ўсё ж устрымаюцца ад перашкодаў у правядзенні мерапрыемства.

Нагадаем, што сёння ў Гродне і адначасова ў Брусэлі, Бухарэсце, Любляне, Мадрыдзе, Парыжы, Празе, Нью-Йорку, Сан-Паулу, Сафіі, Вене і Вашынгтоне стартуе Сусветны фестываль дакументальных фільмаў “Адзін свет-2008”, прысвечаны праблеме абароны правоў чалавека.

У Гродне ён пачнецца паказам дакументальнай стужкі “Cuba libre!” (“Свабодная Куба”) – гэта назва папулярнага кубінскага напоя. З такім жа лозунгам у 1959 годзе прыйшоў да ўлады Фідэль Кастра. Рэвалюцыя павінна была стаць сімвалам лепшай будучыні Кубы… Правадніком па сённяшняй Кубе стаў Асвальда Пая Сардзінас – знакаміты кубінскі дысідэнт, лідэр Руху Варэла, скіраванага на негвалтоўнае дамаганне грамадзянскіх правоў.

Усе фільмы, якія будуць паказаныя ў Гродне, перакладзеныя на беларускую мову. Арганізуе фестываль гродзенская філія руху “За свабоду!”.

Праграма фестывалю “Адзін свет-2008”:

5.03.2008 (серада) – “Cuba libre” (пач. 18.30). Перад паказам плануецца выступ чэшскага амбасадара Уладзіміра Румла.
6.03.2008 (чацвер) – Тыбет: страчаныя людзі (Tibet: Lost People) (пач. 18.30)
6.03.2008 (чацвер) – Хто ўбачыць, той паверыць (Seeing is Believing) (пач. 19.15)
10.03.2008 (панядзелак) – Калок № 12 – Косава 1999 (Stake no.12 – Kosovo 1999) – пач.18.30
10.03.2008 (панядзелак) – Чалавечыя парэшткі – асабістае жыццё Гітлера, Мусаліні, Сталіна, Франка, Мао Цзэдуна (Human Remains) – пач. 19.45

Фільмы будуць паказвацца па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (Таварыства Беларускай Школы).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international