Тэрмін разлікаў па зыску для «Новага Часу» падоўжаны

2008 2008-03-05T14:07:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Першамайскага раёна падоўжыў тэрмін «добраахвотнага разліку» выдаўцоў газеты «Новы Час» па зыску Мікалая Чаргінца да 7 сакавіка. Адпаведную заяву рэдакцыя падала ў суд на мінулым тыдні. 

Як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» шэф-рэдактар выдання Аляксей Кароль, у выдання ёсць шанец разлічыцца ў вызначаны тэрмін. Па яго словах, чытачы адгукнуліся на заклік аб дапамозе, апублікаваны ў папярэдніх нумарах выдання. Тым не менш, пакуль газета не разлічылася, яна не можа друкавацца, і таму на гэтым тыдні «Новы Час» зноў не выйдзе, — канстатаваў Аляксей Кароль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international