12 сакавіка ў Мінску павінен адбыцца суд над пенсіянерам Віктарам Ракусевічам, якога абвінавачваюць у пагрозах прэзідэнту.

2008 2008-03-05T13:44:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абвінавачаны адмаўляе сваю віну, спасылаючыся на невядомага злачынцу і на сваю прыхільнасць да дзеючай улады.

17 лютага ў 18.00, піша “Ежедневник”, Віктар Русакевіч патэлефанаваў са свайго хатняга тэлефона на нумар 102 і стаў нецэнзурнымі словамі выказваць дзяжурнаму аператару сваё негатыўнае меркаванне пра скасаваныя для пенсіянераў ільготы і Аляксандра Лукашэнку, паабяцаўшы нават здзейсніць над прэзідэнтам і яго сям'ёй фізічную расправу.

Тэлефон хутка выявілі, і па адрасе выехала аператыўная група на чале з падпалкоўнікам. Злачынцу затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Сам "палітычны тэрарыст", які апынуўся заўзятым прыхільнікам прэзідэнта, сцвярджае, што нічога пра гэты выпадак не памятае. Нібы знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, спаў і быў пабуджаны толькі супрацоўнікамі міліцыі.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international