Сяргіец Максім арыштаваны на пяць сутак

2008 2008-03-05T13:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук. 

Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы ўчора ў тралейбусе нібыта за налепкі  з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка.  Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу.

Варта нагадаць, што Сяргіец Максім разам з Субач Ліліяй і непаўнагадовым Бяляем Матвеям праходзіць па ўзбуджанай 28 сьнежня 2007 году крымінальнай справе па ч. 2 арт. 339 КК РБ - "Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў". Актывістаў падазраюць у пашкоджаньні двух міліцэйскіх аўтамабіляў, чым прычынілі шкоду на 8 мілёнаў 691 тысячу 879 рублёў. падчас правядзеньня дэмакратычнага шэсьця "Еўрапейскі марш". 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international