viasna on patreon

Чарговы сьцяг Мірона – у гонар Язэпа Лёсіка

2008 2008-03-05T13:01:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў увечары 4 сакавіка на даху пяціпавярховага жылога дому па вуліцы Касманаўтаў у Віцебску.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда паведаміў Радыё Свабода, што яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаваны да гэтага сьцяга. У ёй напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару “Практычнай граматыкі беларускай мовы” Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон”.

Ад пачатку месяца гэта ўжо другі сьцяг, узьняты ў гонар дзеячоў БНР. Такім чынам, у Віцебску працягваецца абвешчаны Міронам "Бел-чырвона-белы маратон" – сэрыя акцыяў па вывешваньні сьцягоў да сёлетніх 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства