Канстытуцыйны суд не прыслухаўся да вернікаў

2008 2008-03-04T14:15:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Канстытуцыйны суд Беларусі ня будзе разглядаць прапановы зьменаў у рэлігійным заканадаўстве краіны, пад якімі падпісаліся больш за 50 тысячаў беларусаў. Такі адказ Канстытуцыйны суд накіраваў у адміністрацыю пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё».

У адказе суду падкрэсьлена, што грамадзяне ня могуць уносіць прапановы ў Канстытуцыйны суд. Гэта можа зрабіць дзяржаўны ворган, урад альбо прэзыдэнт. У адказе вернікам прапаноўваецца зьвярнуцца да ўраду ці прэзыдэнта з просьбаю выступіць з такой ініцыятывай.

Каардынатар кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня Сяргей Луканін кажа, што вернікі не прасілі суду разглядаць закон аб свабодзе сумленьня на згоднасьць з Канстытуцыяй.

«Мы прасілі Канстытуцыйны суд па сваёй ініцыятыве накіраваць зварот у Палату прадстаўнікоў. Усе падставы для гэтага ёсьць — 50 тысячаў беларускіх грамадзян выказалі сваю занепакоенасьць законам аб свабодзе сумленьня. Заканадаўства нашай краіны дазваляе Канстытуцыйнаму суду разглядаць кожны закон па ўласнай ініцыятыве. Менавіта аб гэтым мы й прасілі суд.

На жаль, нам адмовілі. Больш за тое, я лічу, што наш зварот праігнаравалі. Адказ быў падпісаны нават не судзьдзёй, а намесьнікам сакратара».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international