viasna on patreon

Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць

2008 2008-03-04T14:03:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Моладзевая камісія БСДП часова прыпыняе сваю дзейнасць у сувязі з адбыўшымся ўчора ўвечары інцэдэнтам, калі актывіст Аляксей Марозаў быў затрыманы пад пагрозай прымянення табельнай зброі. Чалавек са скруткам тканіны ў руках, рухаючыся ў супрацьлеглым ад супрацоўнікаў міліцыі накірунку не ўяўляў сабой небяспекі! Небяспеку ўяўляюць агрэсіўныя і неадэкватныя супрацоўнікі міліцыі, якія "падтрымліваюць" законны парадак... не ведаючы закону і парушаючы яго. Дагэтуль не атрымліваецца высветліць у адмысловых структурах далейшы лёс затрыманага.

Мы не маем намеру звяртацца у суд альбо пракуратуру па дадзеным інцэдэнце, ва ўсялякім разе калі ў гэтай справе не зьявяцца дадатковыя брутальныя факты. Разам з тым, настойліва рэкамендуем адказным службовым асобам у кароткі тэрмін правесці (паўторны) інструктаж альбо праверку ведання супрацоўнікамі праваахоўных падраздзяленняў Закону. Натуральна, у той частцы, якая датычыць прымянення спецсродкаў і службовай зброі. Для суграмадзян нагадваем, што па нашым заканадаўстве гэта - абарона пры нападзе на супрацоўніка міліцыі, напад на ахоўваемы спецаб'ект і інш. сур'ёзныя падставы, альбо загад А.Лукашэнка.

Сітуацыю каментуе кіраўнік моладзевай камісіі БСДП Алесь Стральцоў: "Робім усё магчымае каб дапамагчы Аляксею. Што датычыць нашай далейшай дзейнасці і яе формаў, то рашэнні будуць прынятыя дэмакратычным чынам, то бок вырашацца самастойна самімі актывістамі. Я лічу, што гэта - самы лепшы метад. Безумоўна адное - нашая падрыхтоўка да правяздення агульнанацыянальных акцыяў не спыніцца.

Нагадваю шаноўнай грамадзе, што застаецца тры тыдні да нашага агульнанацыянальнага свята - Дня Волі. Заклікаю ўсіх неабыякавых да Айчыны годна адсвяткаваць гэты дзень.

25 сакавіка - гэта падстава ўспомніць усіх, хто за мінулыя 90 гадоў аддаў сябе за лепшую долю для Беларусі. Усіх, хто ваяваў, сюдзеў у вязніцах, штодзённа працаваў дзеля свабоды і дабрабыту роднага краю.

А яшчэ 25 сакавіка - гэта другая гадавіна арышту кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, прафесара Аляксандра Казуліна. І нават у дзень свята мы на гэта не забудземся."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства