Аляксей Марозаў арыштаваны на пяць сутак

2008 2008-03-04T13:59:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста партыі БСДП (Грамада) Аляксея Марозава адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьням Аляксандрам Казуліным.

Хлопец быў  затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам.

Пра вынесены прысуд сябры актывіста змаглі даведацца ў канцэлярыі Цэнтральнага суду, аднак невядома ў зьдзяйсьненьні якога правапарушэньня быў абвінавачаны Аляксей Марозаў.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international