У Салігорску затрымалі ўдзельнікаў мітынгу

2008 2008-03-03T12:34:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sac_mit_sal_15.jpg
Затрыманьне Івана Шылы

Затрыманьне Івана Шылы

2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу гораду вышлі каля 300 чалавек для ўдзелу ў сацыяльным мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый. Тым ня мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі, быў жорстка разагнаны міліцыянтамі. Дапамогу ім аказваў адмыслова запрошаны на мерапрыемства менскі спэцназ.

Мітынг ставіў за мэту выказваньне нязгоды з палітыкай дабравольна-прымусовых збораў мясцовых уладаў на рамонт гораду да 50-гадовага юбілею, выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэст супраць адмены льготаў. Да мітынгу была адмыслова падрыхтаваная адпаведная рэзалюцыя, якая між іншым уключала патрабаваньне неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Мітынг пачаўся а 14-й, але ўжо праз 5 хвілін пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня, Генадзь Кудзелька. Пэнсіянеру Генадзю Кудзёльку пры затрыманьні стала кепска, і з пастарунку яго забрала «хуткая». У прыёмным пакоі паведамілі. што яго даставілі ў Старобінскую бальніцу (праблемы з сэрцам).

На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (Валабуева вызвалілі пасьля дачы тлумачэньняў).

Затрыманых непаўнагадовых вызвалілі празь некалькі гадзін. У ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня) зьмясьцілі Уладзіміра Шылу і Зьмітра Банько. Заўтра раніцай іх чакае суд.

“На дадзены момант невядома, што будзе са Зьмітром Банько і Уладзімерам Шылам, - кажа маладафронтавец Павал Батуеў. – Хутчэй за ўсё іх будуць афармляць у ізалятар, суд, пэўна, адбудзецца заўтра. Дакладнай інфармацыі нам не даюць, адно толькі, дазволілі аддаць перадачы”.

Павал Батуеў выступаў заяўніком мітынгу: “Пасьля сканчэньня акцыі мяне запрасілі на размову да начальніка міліцыі, які спэцыяльна прыехаў зь Менску на мітынг, і паведамілі, што нашым дзеяньням будзе дадзена прававая адзнака. Наўрад ці супраць мяне будзе штосьці прымацца зараз, але ня выключана, што сёньняшняя падзея будзе выкарыстоўвацца як падстава для арышту напярэдадні Дня Волі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international